Пршыбрам

места ў Чэхіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Пршыбрам
Remove ads

Пршы́брам (па-чэску: Příbram) — горад у Чэхіі. Ён уважаецца трэцім паводле велічыні ў Сярэднечэскім краі пасьля Кладна і Млада Болеслава, а таксама адміністрацыйным і культурным цэнтрам паўднёва-заходняй часткі рэгіёну, але на яго таксама ў значнай ступені ўплывае блізкасьць Прагі.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Першая пісьмовая згадка пра Пршыбрам датуецца 1216 годам, калі шляхціч Грозната з Тэпла прадаў Пршыбрам праскаму біскупу Андржэю. Неўзабаве паселішча стала гандлёвым горадам з царквой. Места было спустошаные за час хваляваньняў у другой палове XIII стагодзьдзя. Праскае біскупства запрасіла ў гандлёвы горад новых пасяленцаў, якія аднавілі места[4].

Thumb
На вулачках места.

Замак у Пршыбраме быў пабудаваны на загад арцыбіскупа Арнашта з Пардубіцаў. У ваколіцах Пршыбрама зьявіліся новыя вёскі, якія кіраваліся горадам. У XV стагодзьдзі большасьць насельніцтва складалі чэхі, але былі і немцы, якія прыязджалі ў ваколіцы гандлёвага гораду на здабычу срэбра. У час гусіцкіх войнаў Пршыбрам стаў на бок рэфарматараў. Па вайне ён перастаў быць царкоўнай уласнасьцю і быў набыты каралём, які аддаў яго ў заклад сваім крэдыторам. Аднак часовыя адміністратары не былі зацікаўленыя ў разьвіцьці рынкавага гораду, што азначала ягоны паступовы заняпад[4]. У 1497 годзе Ўладзіслаў II павысіў статус Пршыбрама да гораду[5].

На пачатку XVI стагодзьдзя пашырылася здабыча срэбра, у выніку чаго ў ваколіцах зьявілася шахтарскае паселішча Бржэзавы Горы. У сярэдзіне стагодзьдзя здабыча прыйшла ў заняпад. Гэта цягнулася да 1579 году, калі імпэратар Рудольф II узвысіў Пршыбрам да каралеўскага шахтарскага гораду. З таго часу места квітнела[4]. Трыццацігадовая вайна зрабіла вялікі ўплыў на Пршыбрам, скараціўшы колькасьць насельніцтва і выклікаўшы гвалтоўную рэкаталізацыю, якая падтрымлівалася ростам важнасьці Сьвятой Гары. Горад аднавіўся толькі ў канцы XVII стагодзьдзя, дзякуючы здабычы жалезнай руды[4]. Да гэтага часу здабыча срэбра працягвалася, але была ня вельмі прыбытковай, таму Пршыбрам адмовіўся ад большай часткі сваёй долі прыбытку ад здабычы на карысьць цэнтральнага ўраду ў Вене. Гэта выявілася памылкай, бо да XVIII стагодзьдзя здабыча пашырылася. Горад стаў цэнтрам цэнтральных горназдабыўных установаў, а ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя — і горнай акадэміі. Пік росквіту цягнуўся да 1880-х гадоў. Значнасьць пршыбрамскіх шахтаў пасьля 1900 году зьнізілася, але рэпутацыя гораду як адукацыйнага і культурнага цэнтра заставалася высокай[4]. У 1920-х гадах пашырылася здабыча ўрану, што прывяло да павелічэньня інвэстыцыяў і росту гораду[4].

За час Другой сусьветнай вайны вакол Пршыбраму меўся рэгіён з моцным партызанскім супрацівам нацыскай акупацыі. У 1976 і 1980 гадах да места былі далучаныя навакольныя паселішча, што павялічыла агульную колькасьць насельніцтва да больш чым 35 тысяч жыхароў[6].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads