Прылуцкі заказьнік
біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў 1977 годзе ў Менскім раёне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прылу́цкі зака́зьнік — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў студзені 1977 году на паўднёвым захадзе Менскага раёну.
Месьціцца на захад ад Шчомысьліцы. Улучаў насаджэньні інтрадукаваных лясных культураў пачатку ХХ стагодзьдзя. На 2001 год узрост лесапасадак складаў 30—100 гадоў. Зь мясцовых пародаў пераважалі чыстыя і мяшаныя насаджэньні хвоі і елкі, летняга дубу і ясеню. Зь інтрадукаваных відаў расьлі сыбірская і эўрапейская лістоўніцы, хвоі Мурэя і вэймутавы, дугласія і канадзкая елка, чырвоны дуб і пэнсыльванскі ясень, манчжурскі гарэх і амурскі аксаміт, валасістаплодная і канадзкая таполі[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads