Прэм’ер-дывізіён чэмпіянату Ірляндыі па футболе 2021 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Прэм’ер-дывізіён 2021 году — 37-ы розыгрыш Прэм’ер-дывізіёну, які праходзіў з 19 сакавіка па 19 лістапада 2021 году. Улічваючы Дывізіён А, які быў папярэднікам Прэм’ер-дывізіёну і меў статус найвышэйшага дывізіёну, гэта быў 101-ы розыгрыш чэмпіянату Ірляндыі ў найвышэйшым дывізіёне.

Чэмпіёнам стаў «Шэмрак Ровэрз», які тым самым здабыў свой 19-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне.

Клюбы

У турніры бралі ўдзел дзесяць клюбаў, зь якіх восем былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся зь Першага дывізіёну — «Драгеда Юнайтэд» і «Лонгфард Таўн». Гэтыя клюбы замянілі «Шэлбурн» і «Корк Сіці».

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы.
Заўвагі:
  1. «Сэнт-Патрыкс Атлетык» кваліфікаваўся ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў як пераможца Кубка Ірляндыі. Кваліфікацыя ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў, прызначаная яму як другой камандзе лігі, перайшла чацьвёртай камандзе лігі.
Remove ads

Вынікі гульняў

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Баг ...
Крыніца: Soccerway
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.
Заўвагі:
  1. «Слайга Ровэрз» прысудзілі тэхнічную перамогу 3:0 пасьля таго, як «Ўотэрфард» адмовіўся ад удзелу ў гульні з-за выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі ў камандзе.

Пераходны матч

Клюбы Першага дывізіёну, якія занялі месцы з другога па пятае, трапілі ў плэй-оф на павышэньне. Іх пераможца «Унівэрсытэцкі Коледж Дубліна» сустрэўся ў фінальным пераходным матчы зь дзявятай камандай Прэм’ер-дывізіёну, «Ўотэрфардам». Перамогу здабыў «Унівэрсытэцкі Коледж Дубліна» і павысіўся ў Прэм’ер-дывізіён, а «Ўотэрфард» адправіўся ў Першы дывізіён.

Больш інфармацыі Ўотэрфард, 1:2 ...
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads