Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2022—2023 гадоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2022—2023 гадоў — 68-ы розыгрыш трафэю з часоў Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў і 31-ы розыгрыш пад назвай Ліга чэмпіёнаў УЭФА.
Фінал гуляўся на Алімпійскім стадыёне Ататурка ў Стамбуле, Турэччына. Першапачаткова стадыён быў прызначаны для правядзеньня фіналу Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020 году, але й гэты, і фінал 2021 году, які пасьля быў перададзены Ататурку, былі перанесены праз пандэмію COVID-19. Пераможца Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2022—2023 гадоў «Манчэстэр Сіці» аўтаматычна кваліфікаваўся ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоў, а таксама атрымаў права згуляць зь пераможцам Лігі Эўропы УЭФА 2022—2023 гадоў «Сэвільляй» у Супэркубку УЭФА 2023 году.
Remove ads
Разьмеркаваньне камандаў па асацыяцыях
Усяго 78 камандаў ад 53 (з 55) асацыяцый-сябраў УЭФА ўдзельнічалі ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2022—2023 гадоў (акрамя Ліхтэнштайна[a], бо той не праводзіць нацыянальнае спаборніцтва для адбору на турнір, і гэтаксама Расеі[b], якая атрымала забарону на ўдзел праз расейскае ўварваньне ва Ўкраіну). Рэйтынг асацыяцыяў на аснове каэфіцыентаў УЭФА па выніках камандаў у папярэднія пяць сэзонаў выкарыстоўваецца для вызначэньня колькасьці каманд-удзельніц для кожнай асацыяцыі:
- Першыя чатыры асацыяцыі кваліфікуюць прынамсі 4 каманды ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЭФА.
- Асацыяцыі на месцах 5—6 кваліфікуюць 3 каманды ў розыгрыш.
- Кожная з асацыяцый на месцах 7—15 (акрамя Расеі[b]) кваліфікуе па дзьве каманды.
- Усе астатнія асацыяцыі (на месцах з 16-га па 55-е, акрамя Ліхтэнштайна[a]) кваліфікуюць па адной камандзе.
- Пераможцы Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2021—2022 гадоў і Лігі Эўропы УЭФА 2021—2022 гадоў могуць дадаткова ўступіць у розыгрыш, калі яны не адабраліся ў Лігу чэмпіёнаў УЭФА праз свае нацыянальныя чэмпіянаты (напрыклад, «Рэал» адабраўся ў Лігу чэмпіёнаў 2022—2023 гадоў праз гішпанскую Ля Лігу ў якасьці чэмпіёна, але як пераможца яшчэ й Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2021—2022 гадоў будзе займаць гэты слот, а дублікаванае месца ў групавы этап пяройдзе трэцяй камандзе пятай асацыяцыі (астатнія зьмяненьні ды зрухі ў кваліфікацыі праз гэнтую замену апісаныя ніжэй у разьдзеле аб разьмеркаваньнях). А «Айнтрахт» перамог у Лізе Эўропы 2021—2022 гадоў, праваліўшы адбор у Бундэсьлізе, заняўшы там адзінаццатае месца, значыць «Айнтрахт» атрымае месца ў Лізе чэмпіёнаў, але колькасьць камандаў, што адправіцца ў эўракубкі ня зьменіцца, таму ў Лігу Эўропы 2022—2023 гадоў адправіцца толькі пятая каманда Бундэсьлігі 2021—2022 гадоў (замест двух, як летась), а ў Лігу канфэрэнцыяў 2022—2023 гадоў толькі шостая каманда Бундэсьлігі 2021—2022 гадоў, «Айнтрахт» стаў сёмай камандай ад нямецкай асацыяцыі, што дапускаецца максымальнай колькасьцю ўдзельнікаў ад адной асацыяцыі ў эўракубках.
Рэйтынг асацыяцыяў
- (ЛЭ) — Дадатковае месца для пераможцы Лігі Эўропы УЭФА.
Разьмеркаваньне
Далей прадстаўляем ліст допуску на гэты сэзон. Трымацель тытулу Лігі чэмпіёнаў «Рэал» гарантаваў сабе ўдзел у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў што празь перамогу ў пяпярэднім розыгрышу, што праз атрыманьне чэмпіёнства ў гішпанскай Ля Лізе, таму наступныя зьмяненьні адпаведна адбыліся ў месцах разьмеркаваньняў сярод іншых удзельнікаў «ніжэйшых» (па рэйтынгу) лігаў, падобным чынам на зьмяненьні паўплывала расейскае ўварваньне ва Ўкраіну, падсумоўваючы зьмены:
- Чэмпіёны 11 і 12 асацыяцый (Шатляндыі ды Ўкраіны адпаведна) ўступаюць у розыгрыш з групавога этапу замест раўнду плэй-оф (чэмпіёнскага шляху).
- Чэмпіёны 13 і 14 асацыяцый (Турэцкай ды Дацкай адпаведна) ўступаюць у розыгрыш з раўнду плэй-оф замест трэцяга кваліфікацыйнага раўнду (чэмпіёнскага шляху).
- Чэмпіёны 15 і 16 асацыяцый (Кіпру ды Сэрбіі адпаведна) ўступаюць у розыгрыш з трэцяга кваліфікацыйнага раўнду замест другога кваліфікацыйнага раўнду (чэмпіёнскага шляху).
- Чэмпіёны 18, 19, 20 ды 21 асацыяцый (Харвацкай, Швайцарскай, Грэцкай ды Ізраільскай адпаведна) уступаюць у розыгрыш з другога кваліфікацыйнага раўнду замест першага кваліфікацыйнага раўнду (чэмпіёнскага шляху).
- Уладальнікі другіх месцаў 10 і 11 асацыяцый (Аўстрыі й Шатляндыі адпаведна) ўступаюць у розыгрыш з трэцяга кваліфікацыйнага раўнду замест другога кваліфікацыйнага раўнду (шляху прадстаўнікоў лігаў).
Каманды-ўдзельнікі
Пазнакі ў дужках паказваюць якім чынам кожная каманда кваліфікавалася на свой пачатковы раўнд у турніры:
- ЛЧ: Уладальнік чэмпіёнскага тытулу Лігі чэмпіёнаў.
- ЛЭ: Уладальнік чэмпіёнскага тытулу Лігі Эўропы.
- 1-е, 2-е, 3-е, 4-е: месца ва ўласнай лізе папярэдняга сэзону.
- Прп-: пазыцыі ў лігах праз прыпыненьне папярэдніх сэзонаў былі вызначаныя нацыянальнымі асацыяцыямі; усе каманды падлягалі зацьвярджэньню УЭФА ў адпаведнасьці з рэкамэндацыямі для ўдзелу ў эўрапейскіх спаборніцтвах.
Другі кваліфікацыйны раўнд, трэці кваліфікацыйны раўнд і раўнд плэй-оф былі падзеленыя на чэмпіёнскі шлях (ЧШ) ды шлях прадстаўнікоў лігаў (ШПЛ).
Заўвагі:
- Ліхтэнштайн: Сем камандаў, афіляваных зь Ліхтэнштайнскай футбольнай фэдэрацыяй, гуляюць у Швайцарскай футбольнай лізе, адпаведна адбор праходзіць па швайцарскай квоце. Адзінае спаборніцтва, якое арганізуецца Ліхтэнштайнскай асацыяцыяй, — Кубак Ліхтэнштайна, пераможцы якога кваліфікуюцца ў Лігу канфэрэнцыяў УЭФА.
- Расея: 28 лютага 2022 году расейскія футбольныя клюбы й зборныя былі адхілены ад спаборніцтваў ФІФА і УЭФА праз уварваньне Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе. 2 траўня 2022 году УЭФА пацьвердзіла, што расейскія клюбы будуць выключаныя са спаборніцтваў УЭФА 2022—2023 гадоў.
- Украіна: Украінская Прэм’ер-ліга 2021—2022 гадоў была спыненая праз расейскае ўварваньне ва Ўкраіну ў 2022 годзе. Дзьве найлепшыя каманды лігі на момант спыненьня (данецкі «Шахтар» і кіеўскае «Дынама») былі абраныя Ўкраінскай асацыяцыяй футболу для ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2022—2023 гадоў.
Remove ads
Расклад матчаў
Усім матчам былі разьмеркаваныя гульнявыя дні ў аўторак ды сераду, акрамя фіналу папярэдняга раўнду, які мусіў прайсьці ў пятніцу.
Усе лёсаваньні мусяць прайсьці ў штаб-кватэры УЭФА ў швайцарскім Ньёне, за выключэньнем лёсаваньня групавога этапу, якое адбудзецца ў Стамбуле, Турэччына.
Remove ads
Кваліфікацыйныя раўнды
Папярэдні раўнд
Лёсаваньне адбылося па раскладзе 7 чэрвеня. Удзельнічаць маюцца ў папярэднім раўндзе чатыры каманды. Пасеў камандаў для лёсаваньня быў заснаваны на іх клюбных каэфіцыентах УЭФА 2022 году з двума пасеянымі і двума непасеянымі. Усе матчы пройдуць на стадыёне «Вікінгура» ў Рэйк’явіку, Ісьляндыя.
Пераможца пяпярэдняга раўнду праходзе ў першы кваліфікацыйны раўнд. Пераможаныя ўдзельнікі папярэдняга раўнду аўтаматычна пяройдуць у другі кваліфікацыйны раўнд чэмпіёнскага шляху Лігі канфэрэнцыяў УЭФА.
Першы кваліфікацыйны раўнд
Лёсаваньне першага кваліфікацыйнага раўнду прайшло 14 чэрвеня 2022 году. Першым матчам наканавана 6 й 7 ліпеня, а матчам у адказ — 12 й 13 ліпеня 2022 году.
Пераможцы двубою накіроўваюцца ў другі раўнд кваліфікацыі па чэмпіёнскім шляху. Пераможаным наканавана перавесьціся ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі канфэрэнцыяў на чэмпіёнскі шлях.
Другі кваліфікацыйны раўнд
Лёсаваньне другога кваліфікацыйнага раўнду адбылося 15 чэрвеня 2022 году. Першым матчам наканавана 19 й 20 ліпеня, а матчам у адказ — 26 й 27 ліпеня 2022 году адпаведна.
Пераможцы двубою кваліфікуюцца ў трэці раўнд адпаведнага шляху. Пераможаныя на чэмпіёнскім шляху адпраўляюцца ў чэмпіёнскі шлях трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы УЭФА, у той жа час астатнія са шляху прадстаўнікоў лігаў адпраўляюцца ў частку шляху прадстаўнікоў лігаў трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы УЭФА.
Трэці кваліфікацыйны раўнд
Лёсаваньне трэцяга кваліфікацыйнага раўнду адбылося 18 ліпеня 2022 году а 13 гадзіны па Менскаму часе. Усяго 20 камандам наканаваны ўдзел у трэцім кваліфікацыйным раўндзе. Яны падзеленыя на 2 шляхі:
- Чэмпіёнскі шлях (12 камандаў)
- Шлях прадстаўнікоў лігаў (8 камандаў)
Пасеў камандаў перад лёсаваньнем адбыўся па клюбных каэфіцыентах УЭФА 2022.
Кваліфікацыйны раўнд плэй-оф
Лёсаваньне раўнду кваліфікацыйнага плэй-оф адбылося 2 жніўня 2022 году а 13 гадзіны па Менскаму часе. Усяго 12 камандаў будзе ўдзельнічаць у раўндзе кваліфікацыйнага плэй-оф. Яны падзеленыя на 2 шляхі:
- Чэмпіёнскі шлях (8 камандаў): 2 каманды, што пачынаюць свой удзел з гэтага раўнду й 6 пераможцаў трэцяга кваліфікацыйнага раўнду
- Шлях прадстаўнікоў лігаў (4 каманды): 4 пераможцы трэцяга кваліфікацыйнага раўнду
Пасеў камандаў перад лёсаваньнем адбыўся па клюбных каэфіцыентах УЭФА 2022. Для пераможцаў трэцяга кваліфікацыйнага раунду, чыя асоба не была вядомая на момант лёсаваньня (а гэта ўсе ўдзельнікі, акрамя «Капэнгагену» ды «Трабзанспору»), выкарыстоўваўся клюбны каэфіцыент каманды, што мае найвышэйшы рэйтынг у кожнай з пар. Першая каманда, што выбіралася ў кожнай пары падчас лёсаваньня, стала камандай-гаспадыняй першага матчу.
Remove ads
Групавы этап
Лёсаваньне
Лёсаваньне групавога этапу адбылося 25 жніўня 2022 году а 19 гадзіне па Менскаму часе. 32 каманды былі разьбітыя на восем групаў па чатыры каманды. Для лёсаваньня каманды разьмяркоўваюцца па чатырох кошыках, у кожным па восем камандаў, на падставе наступных крытэрыяў:
- Кошык 1 зьмяшчае ўладальнікаў тытулаў Лігі чэмпіёнаў 2021—2022 гадоў і Лігі Еўропы 2021—2022 гадоў, а таксама чэмпіёнаў шасьці найлепшых асацыяцыяў па каэфіцыентах УЭФА гэтых асацыяцый на канец эўракубкавага сэзону 2021—2022 гадоў. Паколькі ўладальнік тытулу Лігі чэмпіёнаў «Рэал Мадрыд» таксама зьяўляецца чэмпіёнам Асацыяцыі з другім па велічыні каэфіцыентам (Гішпанія), чэмпіён асацыяцыі зь сёмым каэфіцыентам (Нідэрлянды) «Аякс» таксама будзе пасеяны ў Кошык 1.
- Кошыкі 2, 3 і 4 утрымліваюць астатнія каманды, пасеяныя паводле іх клюбных каэфіцыентаў УЭФА на пачатак эўракубкавага сэзону 2022—2023 гадоў.
- Каманды з адной асацыяцыі ня могуць быць уключаныя ў адну групу.
- Франкфурцкі «Айнтрахт» дэбютуе ў групавым раўндзе пасьля перамогі ў Лізе Эўропы ў мінулым сэзоне. Гэта таксама першы выпадак, калі пяць нямецкіх клюбаў трапяць у групавы этап.
- Усяго 16 дзейных чэмпіёнаў прымуць удзел у групавым этапе разам зь 16 іншымі клюбамі, што кваліфікаваліся на гэны этап.
- Былі сфармаваныя загадзя 11 параў на падставах ахопу агульнай ТБ-аўдыторыі, па выніках лёсаваньня гэтыя каманды мусяць гуляць у розныя дні. У выпадку двох камандаў з адной краіны ўсё проста, гэты прынцып адпавядае імкненьню жыхарам (заўзятарам) той ці іншай краіны назіраць за ўсімі матчамі сваіх улюблёнцаў, а ангельчанам, немцам, гішпанцам ды італійцам цяжэй, таму там у асноўным падзяляліся клюбы з найбольшай аўдыторыяй, напрыклад, каб «Рэал Мадрыд» ды «Барсэлёна» не гулялі свае матчы ў адзін дзень. Пары: «Манчэстэр Сіці» — «Лівэрпул», «Чэлсі» — «Тотэнгэм Готспур», «Рэал Мадрыд» — «Барсэлёна», «Атлетыка» — «Сэвільля», «Мілян» — «Напалі», «Ювэнтус» — «Інтэрнацыянале», «Баварыя» — «Барусія» Дортмунд, «Айнтрахт» — «РБ Ляйпцыг», «Пары Сэн-Жэрмэн» — «Алімпік» Марсэль, «Порту» — «Бэнфіка», «Рэйнджарз» — «Сэлтык».
Група A[d]
Група B[e]
Група C
Група D
Група E
Група F
Група G
Група H[f][g]
Remove ads
Плэй-оф
Лёсаваньне
У раўндах на вылет каманды згуляцьмуць па дзьве гульні ў фармаце дома/на выезьдзе, акрамя аднаматчавага фіналу. Прынцып лёсаваньня наступны ва ўсіх раўндах:
- Падчас лёсаваньня 1/8 фіналу пераможцы васьмі групаў зьяўляюцца пасеяннымі і другі матч будуць прымаць «дома», уладальнікі другіх месцаў непасеянныя. Каманды з аднолькавых групаў, як і каманды з адной асацыяцыі ня могуць трапіць адно на аднога.
- У лёсаваньнях чвэрцьфіналў і паўфіналаў ня будзе падзяленьня па насеньні, любая каманда зможа згуляць супраць любой іншай. Лёсаваньні чвэрцьфіналаў і паўфіналаў будуць адбывацца разам, і, бо адпаведна пераможцы чвэрцьфіналаў будуць невядомыя, гэнае лёсаваньне вызначыць і «дамашнюю й гасьцёвую» каманды фіналу (у адміністрацыйных мэтах, бо сам матч пройдзе на нэўтральным полі).
Кваліфікаваныя каманды:
Сетка раўндаў на вылет
1/8 фіналу | 1/4 фіналу | 1/2 фіналу | Фінал | |||||||||||||||||
![]() |
2 | 0 | 2 | |||||||||||||||||
![]() |
5 | 1 | 6 | |||||||||||||||||
![]() |
2 | 2 | 4 | |||||||||||||||||
![]() |
0 | 0 | 0 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 0 | 1 | |||||||||||||||||
![]() |
0 | 2 | 2 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 0 | 1 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 4 | 5 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 0 | 1 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 7 | 8 | |||||||||||||||||
![]() |
3 | 1 | 4 | |||||||||||||||||
![]() |
0 | 1 | 1 | |||||||||||||||||
![]() |
0 | 0 | 0 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 2 | 3 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | |||||||||||||||||||
![]() |
0 | |||||||||||||||||||
![]() |
1 | 0 | 1 | |||||||||||||||||
![]() |
0 | 0 | 0 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 1 | 2 | |||||||||||||||||
![]() |
0 | 1 | 1 | |||||||||||||||||
![]() |
0 | 0 | 0 | |||||||||||||||||
![]() |
2 | 3 | 5 | |||||||||||||||||
![]() |
0 | 0 | 0 | |||||||||||||||||
![]() |
2 | 1 | 3 | |||||||||||||||||
![]() |
0 | 1 | 1 | |||||||||||||||||
![]() |
2 | 5 | 7 | |||||||||||||||||
![]() |
0 | 3 | 3 | |||||||||||||||||
![]() |
2 | 3 | 5 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 0 | 1 | |||||||||||||||||
![]() |
0 | 0 | 0 |
1/8 фіналу
Чвэрцьфінал
Паўфінал
Фінал
Remove ads
Статыстыка
У статыстыку забітыў галоў уваходзяць што кваліфікацыйныя раўнды, што раўнды групавога этапу, што раўнды плэй-оф. Далей прадстаўлена статыстыка найлепшых гульцоў па адпаведных раўндах.
Кваліфікацыйная частка
У кваліфікацыйнай частцы было 89 матчаў, забіта 242 гола, 2.72 гола было забіта штоматч, ці 33 хвіліны на гол.
Топ-3 найбольш выніковых камандаў:
Будэ-Глімт (з аднайменнага горада) — 20 мячоў,
Карабах (Агдам) — 15 мячоў,
Макабі (Хайфа) — 14 мячоў.
Remove ads
Гл. таксама
Заўвагі
- Пры аднолькавай колькасьці набраных пунктаў, у тым ліку ў асабістых сустрэчах, вышэй растасоўваецца Напалі Нэапаль за Лівэрпул (футбольны клюб) празь лепшую розьніцу забітых/прапушчаных галоў у асабістых сустрэчах (+1 > -1)
- Пры аднолькавай колькасьці набраных пунктаў вышэй растасоўваецца Баер Левэркузэн за Атлетыка Мадрыд празь лепшую колькасьць набраных пунктаў у асабістых сустрэчах(4 > 1)
- Пры аднолькавай колькасьці набраных пунктаў, у тым ліку ў асабістых сустрэчах, аднолькавай колькасьці забітых/прапушчаных мячоў, у тым ліку ў асабістых сустрэчах, і наўпрост аднолькавай колькасьці забітых мячоў, вышэй растасоўваецца Бэнфіка Лісабон за Пары Сэн-Жэрмэн Парыж празь лепшую розьніцу забітых галоў у сустрэчах на выезьдзе (+9 > +6)
- Пры аднолькавай колькасьці набраных пунктаў, у тым ліку ў асабістых сустрэчах, аднолькавай колькасьці забітых/прапушчаных мячоў у асабістых сустрэчах, вышэй растасоўваецца Ювэнтус Турын за Макабі Хайфа празь лепшую розьніцу забітых/прапушчаных галоў ва ўсіх сустрэчах (-4 > -14)
- калі лічыць адсотак уручную, лічбы будуць адрозьнівацца, няма інфармацыі чаму, але дадзеныя ўзятыя з Афіцыйнага сайту Лігі чэмпіёнаў UEFA
Remove ads
Спасылкі
- Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2022—2023 гадоў на афіцыйным сайце УЭФА
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads