Прэм’ер-ліга чэмпіянату Мальты па футболе 2022—2023 гадоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прэм’ер-ліга 2022—2023 гадоў — 108-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Мальты, які праходзіў з 19 жніўня 2022 году па 1 траўня 2023 году. Чэмпіёнам стаў «Гамрун Спартанз», які тым самым здабыў свой дзявяты тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
У турніры бралі ўдзел 14 клюбаў, зь якіх 11 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а тры клюбы прасунуліся з Чэлендж-лігі — «Зэбудж Рэйнджарз», «Марсашлок» і «Піета Готспэрз». Гэтыя клюбы замянілі «Сьліму Ўондэрэрз». Павысіцца з Чэлендж-лігі ў Прэм’ер-лігу мусіў і «Пэмброўк Атлета», аднак з-за фінансавых праблемаў ён перайшоў у аматарскую лігу, дзякуючы чаму месца ў Прмэ’ер-лізе захавала «Санта-Лючыя», якая па выніках папярэдняга сэзону мусіла панізіцца.
Remove ads
Табліца
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Дадатковы матч (толькі для вызначэньня чэмпіёна, удзельнікаў эўракубкаў і камандаў на паніжэньне).
Заўвагі:
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Дадатковы матч (толькі для вызначэньня чэмпіёна, удзельнікаў эўракубкаў і камандаў на паніжэньне).
Заўвагі:
- «Гібэрніянз» і «Бальцан» набралі аднолькавую колькасьць пунктаў, таму для вызначэньня ўладальніка чацьвёртага месца, якое дае кваліфікацыю ў Лігу канфэрэнцыяў, правялі дадатковы матч.
Remove ads
Вынікі гульняў
Дадатковы матч за чацьвёртае месца
Па выніках сэзону «Гібэрніянз», «Бальцан» і «Моста» набралі аднолькавую колькасьць пунктаў. «Моста», аднак, мела найменшую колькасьць пунктаў у гульнях паміж сабою, таму адразу засталася на шостым месцы. Іншыя дзьве каманды, «Гібэрніянз» і «Бальцан», правялі дадатковы матч для вызначэньня ўладальніка чацьвёртага месца і кваліфікацыі ў Лігу канфэрэнцыяў.
Remove ads
Пераходны матч
Па заканчэньні сэзону адбыўся пераходны матч паміж «Санта-Лючыяй», якая заняла 12-е месца ў Прэм’ер-лізе, і «Зэйтун Карынтыянс», які заняў трэцяе месца ў Чэлендж-лізе. Перамогу здабыла «Санта-Лючыя», і клюбы засталіся ў сваіх лігах.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads