Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоў
Remove ads

Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоў — 69-ы розыгрыш трафэю з часоў Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў і 32-і розыгрыш пад назвай Ліга чэмпіёнаў УЭФА.

Хуткія факты Спаборніцтва, Сэзон ...

Фінал гуляўся на стадыёне «Ўэмблі» ў Лёндане, Ангельшчына. «Рэал» стаў пераможцам у рэкордны 15-ы раз, перагуляўшы «Барусію» ў фінале зь лікам 2:0 і аўтаматычна кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў УЭФА 2024—2025 гадоў, а таксама атрымаў права згуляць з «Аталянтай», пераможцай Лігі Эўропы 2023—2024 гадоў, у Супэркубку УЭФА 2024 году.

Гэны сэзон быў апошнім, дзе на групавым этапе было 32 удзельнікі, далей УЭФА анансавала зьмены ў парадку правядзеньня.

Remove ads

Разьмеркаваньне камандаў

Агулам у Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоў удзельнічалі 78 камандаў ад 53 (з 55) асацыяцыяў-сябраў УЭФА (акрамя Ліхтэнштайну[a], бо той не праводзіць нацыянальнае спаборніцтва для адбору на турнір, і Расеі[b], якая атрымала забарону на ўдзел праз уварваньне ва Ўкраіну). Для вызначэньня колькасьці камандаў-удзельніц ад кожнай асацыяцыі выкарыстоўваўся рэйтынг асацыяцыяў па каэфіцыентах УЭФА, складзеных паводле вынікаў камандаў у папярэднія 5 сэзонаў:

Рэйтынг асацыяцыяў

Больш інфармацыі М., Асацыяцыя ...

Разьмеркаваньне

Далей прадстаўляем сьпіс допуску на гэты сэзон ды пераразьмеркаваньні.

Пераразьмеркаваньні

Дзейны трыюмфатар Лігі чэмпіёнаў 2022—2023 гадоў, «Манчэстэр Сіці», гарантаваў сабе ўдзел у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў як празь перамогу ў пяпярэднім розыгрышы, так і праз атрыманьне чэмпіёнства ў ангельскай Прэм’ер-Лізе, таму наступныя зьмяненьні адпаведна адбыліся ў месцах разьмеркаваньняў сярод іншых удзельнікаў «ніжэйшых» (па рэйтынгу) лігаў, падобным чынам на зьмяненьні паўплывала расейскае ўварваньне ва Ўкраіну, праз што былі пазбаўленыя ўдзелу ўсе расейскія каманды. Падсумоўваючы зьмены:

  • Чэмпіёны 11-й і 12-й асацыяцый (Сэрбіі ды Ўкраіны адпаведна) уступаюць у розыгрыш з групавога этапу замест раўнду кваліфікацыйнага плэй-оф (чэмпіёнскага шляху).
  • Чэмпіёны 13-й і 14-й асацыяцый (Бэльгіі ды Швайцарыі адпаведна) уступаюць у розыгрыш з раўнду плэй-оф кваліфікацыйнага плэй-оф замест трэцяга кваліфікацыйнага раўнду (чэмпіёнскага шляху).
  • Чэмпіёны 15-й і 16-й асацыяцый (Грэцыі ды Чэхіі адпаведна) уступаюць у розыгрыш з трэцяга кваліфікацыйнага раўнду замест другога кваліфікацыйнага раўнду (чэмпіёнскага шляху).
  • Чэмпіёны 18—21-й асацыяцый (Даніі, Харватыі, Турэччыны ды Кіпру адпаведна) уступаюць у розыгрыш з другога кваліфікацыйнага раўнду замест першага кваліфікацыйнага раўнду (чэмпіёнскага шляху).
  • Другая каманда 11-й асацыяцыі (Сэрбіі) уступае ў розыгрыш з трэцяга кваліфікацыйнага раўнду замест другога кваліфікацыйнага раўнду (шляху прадстаўнікоў ліг).

Ліст допуску

Больш інфармацыі раўнд, Каманды ўступаюць на гэтым этапе ...

Каманды-ўдзельнікі

Пазнакі ў дужках паказваюць, якім чынам кожная каманда кваліфікавалася на свой пачатковы раўнд у турніры:

  • ЛЧ: Уладальнік чэмпіёнскага тытулу Лігі чэмпіёнаў.
  • ЛЭ: Уладальнік чэмпіёнскага тытулу Лігі Эўропы.
  • 1-е, 2-е, 3-е, 4-е: месца ва ўласнай лізе папярэдняга сэзону.
  • ПЧВ: Пазачарговы выступ

Другі кваліфікацыйны раўнд, трэці кваліфікацыйны раўнд і раўнд плэй-оф былі падзеленыя на чэмпіёнскі шлях (ЧШ) ды шлях прадстаўнікоў лігаў (ШПЛ).

Больш інфармацыі Раўнд уступленьня, Каманды ...

Заўвагі:

  1. Ліхтэнштайн: Сем камандаў, афіляваных зь Ліхтэнштайнскай футбольнай фэдэрацыяй, гуляюць у Швайцарскай футбольнай лізе, адпаведна адбор праходзіць па швайцарскай квоце. Адзінае спаборніцтва, якое арганізуецца Ліхтэнштайнскай асацыяцыяй, — Кубак Ліхтэнштайна, пераможцы якога кваліфікуюцца ў Лігу канфэрэнцыяў УЭФА.
  2. Расея: 28 лютага 2022 году расейскія футбольныя клюбы й зборныя былі адхіленыя ад спаборніцтваў ФІФА й УЭФА праз уварваньне Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе. 2 траўня 2022 году УЭФА пацьвердзіла, што расейскія клюбы будуць выключаныя са спаборніцтваў УЭФА 2022—2023 гадоў, далей забарона сталася бестэрміновай прынамсі да канца вайны.
  3. Беларусь: пераможцам кваліфікацыйнага на турнір сэзону стаў салігорскі «Шахцёр», але ён, як і ўладальнік другога месца, «Энэргетык-БДУ», былі абвінавачаныя ў дамоўленых матчах ды не атрымалі ліцэнзіі УЭФА для ўдзелу ў эўракубках. Таму па выніках пуцёўка ў Лігу чэмпіёнаў дасталася трэцяй камандзе лігі — барысаўскаму БАТЭ.
Remove ads

Расклад матчаў

Гульнявыя дні ўсіх матчаў былі заплянаваныя ў аўторкі ды серады, акрамя фіналу папярэдняга раўнду ды самога фіналу.

Больш інфармацыі Фаза, Раўнд ...
Remove ads

Кваліфікацыйныя раўнды

Папярэдні раўнд

Лёсаваньне адбылося паводле раскладу 13 чэрвеня. У папярэднім раўндзе бралі ўдзел чатыры каманды. Пасеў камандаў для лёсаваньня быў заснаваны на іхніх клюбных каэфіцыентах УЭФА 2023 году з двума пасеянымі і двума непасеянымі. Усе матчы прайшлі на стадыёне Каўпавогсвэлюр (стадыён каманды «Брэйдаблік») у Каўпавогюры.

Пераможца пяпярэдняга раўнду прайшоў у першы кваліфікацыйны раўнд. Пераможаныя ўдзельнікі папярэдняга раўнду аўтаматычна перайшлі ў другі кваліфікацыйны раўнд чэмпіёнскага шляху Лігі канфэрэнцыяў УЭФА.

Больш інфармацыі Каманда 1, Лік ...

Першы кваліфікацыйны раўнд

Лёсаваньне першага кваліфікацыйнага раўнду прайшло 20 чэрвеня 2023 году. Першым матчам наканавана было 11 й 12 ліпеня, а матчам у адказ — 18 й 19 ліпеня 2023 году.

Пераможцы двубою накіроўваліся ў другі раўнд кваліфікацыі па чэмпіёнскім шляху. 13 зь 15 пераможаным наканавана было перавесьціся ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі канфэрэнцыяў на Шлях чэмпіёнаў, яшчэ двум, па выніках лёсаваньня, у трэці раўнд кваліфікацыі таго ж Шляху.

Больш інфармацыі Каманда 1, Агульны лік ...

Другі кваліфікацыйны раўнд

Лёсаваньне другога кваліфікацыйнага раўнду адбылося 21 чэрвеня 2023 году. Першым матчам наканавана 25 й 26 ліпеня, а матчам у адказ — 1 й 2 жніўня 2023 году адпаведна.

Пераможцы двубою кваліфікаваліся ў трэці раўнд адпаведнага Шляху. Пераможаныя на чэмпіёнскім Шляху адправіліся ў чэмпіёнскі Шлях трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы УЭФА, астатнія са Шляху прадстаўнікоў лігі адправіліся ў частку Шляху прадстаўнікоў лігі трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы УЭФА.

Больш інфармацыі Каманда 1, Агульны лік ...
Больш інфармацыі Каманда 1, Агульны лік ...

Трэці кваліфікацыйны раўнд

Лёсаваньне адбылося 24 ліпеня 2023 году (перад правядзеньнем матчаў другога кваліфікацыйнага раўнду). Таму замест некаторых камандаў «удзельнічалі» пары, рэйтынг якіх быў узяты з найвышэйшай па рэйтынгу каманды пары.

Першыя гульні адбыліся 8—9 жніўня, другія — 15 жніўня 2023 году.

Пераможцы патрапілі ў раўнд кваліфікацыйнага плэй-оф адпаведнага шляху. Пераможаным з чэмпіёнскага шляху дасталася пуцёўка ў раўнд плэй-оф Лігі Эўропы, а са шляху прадстаўнікоў лігі адправіліся адразу ў групавы этап Лігі Эўропы.

Больш інфармацыі Каманда 1, Агульны лік ...
Больш інфармацыі Каманда 1, Агульны лік ...

Кваліфікацыйны раўнд плэй-оф

Лёсаваньне адбылося 7 жніўня 2023 году (перад правядзеньнем матчаў трэцяга кваліфікацыйнага раўнду). Таму замест нявызначаных камандаў «удзельнічалі» пары, рэйтынг якіх браўся ад найвышэйшай па рэйтынгу каманды ў пары.

Пераможцы патрапілі ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў. Пераможаныя адправіліся ў групавы этап Лігі Эўропы.

Больш інфармацыі Каманда 1, Агульны лік ...
Больш інфармацыі Каманда 1, Агульны лік ...
Remove ads

Групавы этап

Лёсаваньне

Лёсаваньне групавога этапу адбылося 31 жніўня 2023 году. 32 каманды былі разьбітыя на восем групаў па чатыры каманды. Для лёсаваньня каманды разьмяркоўваліся па чатырох кошыках, у кожным па восем камандаў, на падставе наступных крытэрыяў:

  • Кошыкі 2, 3 і 4 ўтрымлівалі астатнія каманды, пасеяныя паводле іх клюбных каэфіцыентаў УЭФА на пачатак эўракубкавага сэзону 2023—2024 гадоў.
  • Каманды з адной асацыяцыі ня маглі быць уключаныя ў адну групу.

Група A

Больш інфармацыі Каманды, Г ...

Група B

Больш інфармацыі Каманды, Г ...

Група C

Больш інфармацыі Каманды, Г ...

Група D[d][e]

Больш інфармацыі Каманды, Г ...

Група E

Больш інфармацыі Каманды, Г ...

Група F[f]

Больш інфармацыі Каманды, Г ...

Група G

Больш інфармацыі Каманды, Г ...

Група H[g]

Больш інфармацыі Каманды, Г ...
Remove ads

Плэй-оф

Лёсаваньне

У раўндах на вылет каманды гуляцьмуць па дзьве гульні ў фармаце дома/на выезьдзе, акрамя аднаматчавага фіналу. Прынцып лёсаваньня:

  • Лёсаваньне адбылося 18 сьнежня 2023 году.
  • Падчас лёсаваньня раўнду шаснаццаці пераможцы 8 групаў зьяўляліся пасеянымі й другі матч будуць прымаць «дома», уладальнікі другіх месцаў непасеяныя. Каманды з аднолькавых групаў, як і каманды з адной асацыяцыі не маглі трапіць адно на аднога.
  • У лёсаваньнях чвэрцьфіналў і паўфіналаў ня будзе падзяленьня ў пасеве: любая каманда зможа згуляць супраць любой іншай. Лёсаваньні чвэрцьфіналаў і паўфіналаў будуць адбывацца разам, і, бо, адпаведна, пераможцы чвэрцьфіналаў будуць невядомыя, гэнае лёсаваньне вызначыць і «дамашнюю й гасьцёвую» каманды фіналу (у адміністрацыйных мэтах, бо сам матч пройдзе на нэўтральным полі).

Кваліфікаваныя каманды:

Больш інфармацыі Група, Пераможцы (пасеяныя ў раўндзе шаснаццаці) ...

Сетка раўндаў на вылет

  1/8 фіналу 1/4 фіналу 1/2 фіналу Фінал
                                         
 Сьцяг Італіі Інтэрнацыянале 1 1 2(2)  
 Сьцяг Гішпаніі Атлетыка Мадрыд 0 2[a] 2(3)[c]  
   Сьцяг Гішпаніі Атлетыка Мадрыд 2 2 4  
   Сьцяг Нямеччыны Барусія Дортмунд 1 4 5  
 Сьцяг Нідэрляндаў ПСВ Эйндговэн 1 0 1
 Сьцяг Нямеччыны Барусія Дортмунд 1 2 3  
   Сьцяг Нямеччыны Барусія Дортмунд 1 1 2  
   Сьцяг Францыі Пары Сэн-Жэрмэн 0 0 0  
 Сьцяг Францыі Пары Сэн-Жэрмэн 2 2 4  
 Сьцяг Гішпаніі Рэал Сасьедад 0 1 1  
   Сьцяг Францыі Пары Сэн-Жэрмэн 2 4 6
   Сьцяг Гішпаніі Барсэлёна 3 1 4  
 Сьцяг Італіі Напалі 1 1 2
 Сьцяг Гішпаніі Барсэлёна 1 3 4  
   Сьцяг Нямеччыны Барусія Дортмунд 0
   Сьцяг Гішпаніі Рэал Мадрыд 2
 Сьцяг Партугаліі Порту 1 0 1(2)  
 Сьцяг Ангельшчыны Арсэнал Лёндан 0 1[a] 1(4)[c]  
   Сьцяг Ангельшчыны Арсэнал Лёндан 2 0 2
   Сьцяг Нямеччыны Баварыя Мюнхэн 2 1 3  
 Сьцяг Італіі Ляцыё 1 0 1
 Сьцяг Нямеччыны Баварыя Мюнхэн 0 3 3  
   Сьцяг Нямеччыны Баварыя Мюнхэн 2 1 3
   Сьцяг Гішпаніі Рэал Мадрыд 2 2 4  
 Сьцяг Нямеччыны РБ Ляйпцыг 0 1 1  
 Сьцяг Гішпаніі Рэал Мадрыд 1 1 2  
   Сьцяг Гішпаніі Рэал Мадрыд 3 1[a] 4(4)[c]
   Сьцяг Ангельшчыны Манчэстэр Сіці 3 1 4(3)  
 Сьцяг Даніі Капэнгаген 1 1 2
 Сьцяг Ангельшчыны Манчэстэр Сіці 3 3 6  

1/8 фіналу

Больш інфармацыі Каманда 1, Агульны лік ...

Чвэрцьфінал

Лёсаваньне апошніх раўндаў (1/4, 1/2, фіналь) адбылося 15 сакавіка, любая каманда магла патрапіць на любую іншую.

Больш інфармацыі Кваліфікаваныя каманды: ...
Больш інфармацыі Каманда 1, Агульны лік ...

Паўфінал

Лёсаваньне адбылося разам з стадыяй чвэрцьфіналу.

Больш інфармацыі Каманда 1, Агульны лік ...

Фіналь

Больш інфармацыі Барусія Дортмунд, 0:2 ...
Remove ads

Статыстыка

У статыстыку забітых галоў уваходзяць што кваліфікацыйныя раўнды, што раўнды групавога этапу, што раўнды плэй-оф.

Больш інфармацыі месца, Топ-10 (месцаў) найлепшых галеадораў усяго турніру ...
Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Для выяўленьня пераможцы быў задзейнічаны дадатковы час у два таймы па 15 хвілінаў
  2. пераможанаму ўдзельніку наканавана перавесьціся ў трэці раўнд кваліфікацыі Лігі канфэрэнцыяў на Шлях Чэмпіёнаў
  3. Для выяўленьня пераможцы каманды білі пэнальці
  4. Пры аднолькавай колькасьці набраных пунктаў, у тым ліку ў асабістых сустрэчах, аднолькавай розьніцы забітых/прапушчаных мячоў ды аднолькавай колькасьці забітых мячоў у асабістых сустрэчах, вышэй растасоўваецца Рэал Сасьедад за Інтэрнацыянале празь лепшую розьніцу забітых/прапушчаных мячоў ва ўсіх сустрэчах групы (+5 > +3)
  5. Пры аднолькавай колькасьці набраных пунктаў, у тым ліку ў асабістых сустрэчах, аднолькавай розьніцы забітых/прапушчаных мячоў ды аднолькавай колькасьці забітых мячоў у асабістых сустрэчах, аднолькавай розьніцы забітых/прапушчаных мячоў ва ўсіх сустрэчах групы, вышэй растасоўваецца Бэнфіка Лісабон за Рэд Бул Зальцбург празь большую колькасьць забітых мячоў ва ўсіх сустрэчах групы (+7 > +4)
  6. Пры аднолькавай колькасьці набраных пунктаў, у тым ліку ў асабістых сустрэчах, вышэй растасоўваецца Пары Сэн-Жэрмэн за Мілян празь лепшую розьніцу забітых/прапушчаных мячоў у асабістых сустрэчах (+2 > -2)
  7. Пры аднолькавай колькасьці набраных пунктаў, вышэй растасоўваецца Барсэлёна за Порту праз большую колькасьць набраных пунктаў у асабістых сустрэчах (6 > 0)
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads