Прэм’ер-ліга чэмпіянату Паўночнай Ірляндыі па футболе 2022—2023 гадоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прэм’ер-ліга 2022—2023 гадоў — 122-і розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Паўночнай Ірляндыі, які праходзіў з 12 жніўня 2022 году па 29 красавіка 2023 году. Чэмпіёнам упершыню ў сваёй гісторыі стаў «Ларн».
Клюбы
У турніры бралі ўдзел 12 клюбаў, зь якіх 11 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону (у тым ліку і пераможца пераходных матчаў «Портадаўн»), а «Ньюры Сіці» прасунуўся з Чэмпіёншыпу, замяніўшы «Ўарэнпойнт Таўн».
Табліца
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 6) Жарабя.
Заўвагі:
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 6) Жарабя.
Заўвагі:
Remove ads
Вынікі гульняў
1—22 туры
23—33 туры
34—38 туры
Пасьля 33 тураў табліцу падзялілі на дзьве групы, і кожны клюб па адным разе (дома або ў гасьцях) згуляў з кожным іншым клюбам са сваёй групы.
Remove ads
Плэй-оф за Лігу канфэрэнцыяў
Клюбы, якія занялі месцы з трэцяга па сёмае, мусілі трапіць у плэй-оф, пераможца якога здабыў кваліфікацыю ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў. Аднак паколькі «Крузэйдэрз», які заняў пятае месца ў лізе, кваліфікаваўся ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў як пераможца Кубка Паўночнай Ірляндыі, то ў плэй-оф засталіся чатыры каманды. Матчы прайшлі 10 і 13 траўня 2023 году.
Паўфіналы | Фінал | ||||||
Кліфтанвіл | 2 | ||||||
Колрэйн | 1 | ||||||
Глентаран | 2 | ||||||
Кліфтанвіл | 0 | ||||||
Глентаран | 5 | ||||||
Гленавон | 0 |
Remove ads
Пераходныя матчы
Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы паміж «Дангэнан Сўіфтс», які заняў 11-е месца ў Прэм’ер-лізе, і «Энэй Юнайтэд», які заняў трэцяе месца ў Чэмпіёншыпе. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабыў «Дангэнан Сўіфтс», і клюбы засталіся ў сваіх лігах.
Першы матч
Матч у адказ
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads