Пскоўская губэрня

губэрня Расейскай імпэрыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Пскоўская губэрня
Remove ads

Пскоўская губэрня — адміністрацыйная адзінка Расейскай імпэрыі. 8 чэрвеня [ст. ст. 28 траўня] 1772 году да падпісаньне дакумэнтаў дагавору пра падзел Расеяй, Аўстрыяй і Прусіяй з умовамі падзелу Рэчы Паспалітае Кацярына ІІ загадала стварыць Магілёўскую губэрню з Магілёўскай, Аршанскай, Віцебскай, Рагачоўскай правінцый (губэрнскі горад Магілёў) і Пскоўскую губэрню з Пскоўскай, Вялікалуцкай, Віцебскай, Дзьвінскай, Полацкай правінцыяў (губэрнскі горад Апочка) й прызначыла генэрала графа Захара Чарнышова Беларускім генэрал-губэрнатарам, а генэрал-маёра Міхаіла Кахоўскага Магілёўскім губэрнатарам і генэрал-маёра Міхаіла Крэчэтнікава Пскоўскім губэрнатарам.[1][2]

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

29 верасьня [ст. ст. 18 верасьня] 1772 зацвердзілі штаты губернскій канцылярый.[3][4] Але Апочка ня была аднак адпаведнай на губэрнскае места з прычыны малых памераў, і дзеля гэтага праз два месяцы 29 кастрычніка [ст. ст. 18 кастрычніка] 1772 губэрнскі ўрад быў перанесены ў Полацак. Полацак зрабіўся часова фактычным губэрнскім местам, дзе разьмяшчаліся ўсе губэрнскія ўстановы.[5]

4 верасьня [ст. ст. 24 жніўня] 1776 году Пскоўскую губэрню (з цэнтрам у Апочке) пераназвалі ў Полацкую губэрню ў складзе Віцебскай, Дзьвінскай і Полацкай правінцыяў і ўтварылі Пскоўскую губэрню (цэнтар у Пскове ) з Пскоўскай правінцыі, Вялікалуцкай правінцыі, частак Санкт-Пецярбургскай губэрні й Ноўгародскай губэрні з новым кіраўніцтвам.[6][7]

У 1924 годзе ўвайшла ў склад зноў утворанай Ленінградзкай вобласьці.

Па плошчы на 1914 займала 44211,2 км ² (38846,5 квадратных вёрст). Насельніцтва паводле дадзеных перапісу 1897 году — 1.122.317 чалавек. У 1900 гадах налічалася 1 млн. 188 тыс. жыхароў, прычым на долю мяшчанскага насельніцтва прыходзілася ўсяго толькі 86 тыс. чалавек, пераважала сялянства — больш за 93 адсоткаў агульнай колькасьці жыхароў.

Remove ads

Крыніцы

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads