Полацкая правінцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Полацкая правінцыя — правінцыя Пскоўскай губэрні Расейскае імпэрыі. Створаная на анэксаванай тэрыторыі Полацкага ваяводзтва 22 кастрычніка [ст. ст. 11 кастрычніка] 1772 году пры першым падзелу Рэчы Паспалітай. Скасаваная 2 красавіка [ст. ст. 22 сакавіка] 1777.
Remove ads
Гісторыя
8 чэрвеня [ст. ст. 28 траўня] 1772 году да падпісаньне дагавору Расеяй, Аўстрыяй і Прусіяй з умовамі падзелу Рэчы Паспалітае Кацярына ІІ загадала стварыць Магілёўскую губэрню з Магілёўскай, Аршанскай, Віцебскай, Рагачоўскай правінцый (губэрнскі горад Магілёў) і Пскоўскую губэрню з Пскоўскай, Вялікалуцкай, Дзьвінскай, Полацкай правінцый (губэрнскі горад Апочка)[a] й прызначыла генэрала графа Захара Чарнышова Беларускім генэрал-губэрнатарам, а генэрал-маёра Міхаіла Кахоўскага Магілёўскім губэрнатарам і генэрал-маёра Міхаіла Крэчэтнікава Пскоўскім губэрнатарам.[3][4] Па прапанове графа Захара Чарнышова Віцебск, паўночная частка ваяводзтва й тэрыторыя па леваму берагу Дзьвіны ад Астроўна да мяжы са Смаленскай губэрняй былі далучаны да Пскоўскай губэрні.[5] У пачатку жніўня войскі Расеі, Аўстрыі й Прусіі адначасова ўвайшлі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай згодна папярэднім дамоўленасьцям ад 19 лютага 1772 году, 16 жніўня [ст. ст. 5 жніўня] 1772 году ў Пецярбургу была падпісана канвэнцыя паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй пра частковы падзел Рэчы Паспалітай. Да Расейскай Імпэрыі адышло Інфлянцкае, большая частка Полацкага (па правым беразе Дзьвіны), амаль усе Віцебскае (па левым беразе Друці й Дняпра), Амсьціслаўскае ваяводзтвы, усходняя частка Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва з гарадамі Амсьціслаў, Віцебск, Ворша, Гомель, Магілёў, Полацак, Прапойск, Рагачоў, Чачэрск.
27 жніўня [ст. ст. 16 жніўня] 1772 году Кацярына ІІ падпісала закон («плакат») пра прызначэньне жыхарам тэрміну для прыняцьця прысягі, пра пастанову слупоў на новых межах, пра збор у скарб з усіх прыбыткаў і пра суды па тамтэйшых правах і звычаях.[6] Празь месяц Чарнышоў паведамляў пра ўчыненьне ў Беларускіх губэрнях вопісу аб пагалоўным збору падаткаў, аб пераводзе мытні на новую мяжу й пра збор з тавараў пошлін, пра карчмы й гандаль віном і сольлю, пра здачу на арэнду вёсак.[7]
Полацкая правінцыя ўтворана 20 кастрычніка [ст. ст. 9 кастрычніка] 1772. Правінцыя ўзначальвалася прызначаным Сэнатам па прапанове губэрнатара ваяводам, пры якім дзейнічала правінцыяльная канцылярыя. У штат канцылярыі ўваходзілі 1 асэсар, 2 сакратары, 1 пратакаліст, 1 рэгістратар, 2 канцылярысты, 1 падканцылярыст, 4 капіісты, 1 пераплётчык, 1 кат. Пры правінцыйнай канцылярыі была вайсковая каманда ў складзе 57 чалавек пад камандаваньнем афіцэрам у чыне паручніка.[8] Правінцыйная канцылярыя мела адміністрацыйныя й паліцэйскія абавязкі: кантроль за выкананьнем казённых інтарэсаў і судовы разбор грамадзянскіх пазоваў, набор рэкрутаў, злоў зладзеяў і разбойнікаў, утрыманьне шляхоў зносінаў, выкананьне правілаў гандлю, санітарны стан гарадоў і мястэчак, проціпажарная бясьпека, ахова здароўя, забароненыя гульні, карчмарства, збор падаткаў (падушных, за вінны продаж, продаж солі, арэндавых грошай) і адпраўка іх у камэральную экспэдыцыю губэрнскай канцылярыі, улік зьвестак пра пасеве і ўраджаі хлеба, цэн на харч і фураж, справы пра ўцёках і пакрывальніцтве прыгонных сялянаў і рэкрутаў, забойстве, гвалце, крадзяжах, цяжбах і спрэчках паміж сялянамі, якія перавышалі 25 руб. пазову, апэляцыі на выракі павятовых камісарскіх судоў.[9] 25 сьнежня [ст. ст. 14 сьнежня] 1772 ў штат была ўведзена пасада пракурора.[10]
25 сьнежня [ст. ст. 14 сьнежня] 1772 Полацкую правінцыю ўлучылі ў Пскоўскую япархію, касьцёлы й кляштары падпарадкавалі Каталіцкай кансысторыі на чале з Біскупам, а ўніяцкія цэрквы й кляштары Ўніяцкай кансысторыі на чале з Арцыбіскупам. Папскія булы й наказы забаранялася апавяшчаць без дазволу імпэратара.[11][12] Адначасова вызвалілі на паўгоду жыхароў ад платы падаткаў.[13] Але ўжо ў красавіку заснавана камісія аб вывучэньні стану зямлі й маёмасьці, дзеля вывучэньня магчымых выплат падаткаў, і прызначаны памеры падаткаў.[14][15]
19 траўня [ст. ст. 8 траўня] 1773 былі заснаваны губэрнскія й правінцыяльныя Земскія суды.[16][17] 25 траўня [ст. ст. 14 траўня] 1773 пачалі рэгуляваць гандаль сольлю.[18]
2 жніўня [ст. ст. 22 ліпеня] 1773 падзялілі правінцыю на Полацкі, Себескі, Невельскі паветы, якія кіраваліся Камісарыятамі.[19][20]
29 верасьня [ст. ст. 18 верасьня] 1773 году паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай быў падпісаны рускім амбасадарам і чальцамі соймавай камісіі трактат «пра аднаўленьне міру паміж абедзьвюма дзяржавамі й пра далучэньне да Расеі некаторых ад Рэчы Паспалітай зямель». Па гэтым трактаце, паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай усталёўваліся мір, згода і сяброўства на падставах Варшаўскага трактата 1768 году. Дзеля поўнага спыненьня ўсіх памежных спрэчак паміж дзьвюма дзяржавамі. Рэч Паспалітая саступала Расеі вядомую прастору сваёй зямлі. Расея адмаўлялася ў будучыні ад усіх праў і дамаганьняў на якую ні будзь вобласьць Рэчы Паспалітай, абавязвалася надаць рыма-каталікам абодвух абрадаў у адышоўшых да яе абласьцях поўную волю ў веры й недатыкальнасьць маёмасьці, гарантавала Рэчы Паспалітай захаваньне ў моцы ўсіх тых канстытуцый вольнага рэспубліканскага й незалежнага кіраваньня. У асобным акце, прынятым 26 сакавіка [ст. ст. 15 сакавіка] 1775 году, Расея гарантавала Рэчы Паспалітай захаваньне кардынальных правоў. 22 красавіка [ст. ст. 11 красавіка] 1775 году гэты акт і дагавор пра падзел атрымалі фармальную санкцыю па пасяджэньні сойма ў Варшаве.[21][22][23]
26 кастрычніка [ст. ст. 15 кастрычніка] 1775 дазволілі гандляваць прыгоннымі сялянамі ва ўсіх губэрнях, пры ўмове выплаты падаткаў.[24]
4 верасьня [ст. ст. 24 жніўня] 1776 году Пскоўскую губэрню пераназвалі ў Полацкую губэрню ў складзе Віцебскай, Дзьвінскай і Полацкай правінцыяў.[25][26]
Правінцыя й пасада ваяводы былі скасаваны, а правінцыйныя канцылярыі зачынены ў 1777 годзе ў адпаведнасьці з Устанаўленьнямі для кіраваньня губэрняў Усерасейскай імпэрыі.[27][28]
Remove ads
Адміністрацыйны падзел
На тэрыторыі правінцыі разьмяшчаліся: Полацкая эканомія (1471 дым, 17567 сялянаў, 102405 дзесяцін зямлі) і 16 старостваў з 33487 сялянамі абодвух полаў. 3 1773 году падзялялася на паветы Полацкі, Себескі, Невельскі паветы ў якія ўваходзілі 421 сяло, 4699 вёсак і 5 мястэчак, у якіх пражывала 224459 душ абодвух полаў падатковага насельніцтва, у т. л. 2120 чал у мястэчках 4855 габрэяў падначальвалася 1 кагалу й 2 прыкагалкам.. Маёнткі буйных уладальнікаў канфіскаваныя пасьля анэксіі:[29]
- Князя Чартарыйскага войтаства Серут з 25 вёскамі — 497 чалавек.
- Князя Кароля Радзівілла, (ваявода віленскі), мястэчка Невель з 772 вёскамі — 11174 чалавекі й Себеж з 241 вёскамі — 5106 чалавек.
- Аляксандра Сапегі, (ваявода полоцкі), 4 фальварка з 94 вёскамі — 2660 чалавек.
- Шляхціча Юзэфа Якавіцкага сяло Добей з 5 вёскамі — 120 чалавек.
Remove ads
Ваяводы
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads