Пхэньян
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пхэнья́н ці П’ёнґ’янґ (па-карэйску: 평양) — сталіца Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі, на карэйскай мове азначае «шырокая зямля» ці «ўтульная мясцовасьць», разьмяшчаецца ў заходняй частцы краіны ў прыморскай нізіне, на вышыні каля 85 м над узроўнем мора на раце Тэдон, каля 50 км ад яе вусьця. Горад зьяўляецца асноўным прамысловым і навукова-эканамічным цэнтрам краіны.
Remove ads
Гісторыя
Пхэньян — адзін з самых старажытных гарадоў Карэі — закладзены ў 1122 годзе да н. э. У 427—668 гадах сталіца каралеўства Кагурджа. Потым горад быў зьнішчаны кітайскімі войскамі. У пэрыяд з 918 да 1392 году Пхэньян выконваў ролю сталіцы Карэі. З 1592 да 1593 году часова быў захоплены японцамі. З XVII стагодзьдзя палітычны і культурны цэнтар паўночна-заходняй Карэі. У 1627 годзе Пхэньян зноў быў захоплены і зьнішчаны кітайскімі войскамі. Падчас кітайска-японскай вайны 1894—1895 гадоў горад быў значна пашкоджаны. У 1910—1945 гадах ён быў адбудаваны падчас японскай акупацыі. У 1945 годзе горад быў вызвалены савецкімі войскамі. З 1948 году — Пхэньян сталіца Паўночнай Карэі. У часе Карэйскай вайны горад знаходзіўся пад кантролем войскаў ААН, але потым быў заняты кітайскімі і паўночнакарэйскімі войскамі. Пасьля вайны горад быў адбудаваны пры дапамозе СССР і Кітаю.
Remove ads
Адміністрацыйны падзел
Пхэньян падзелены на 19 акругаў (гуёк) і 4 раёны (кун).
Клімат
Клімат мусонны, з рэзкім адрозьненьнем пораў году і сэзонаў засухі і дажджоў. Тэмпэратура паветра ў студзені -8 °C, у ліпені 24 °C. Гадавая колькасьць ападкаў каля 1000 мм.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads