Пытальнік
знак прыпынку From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пыта́льнік (?) — знак прыпынку, ставіцца звычайна ў канцы сказу для выражэньня пытаньня альбо сумненьня.
Remove ads
Правілы выкарыстаньня
Пытальнік ставіцца ў канцы простага сказа (у тым ліку слова-сказа), якім выражаецца прамое пытаньне:
«Адкуль тут музыка нясецца? Чыя тут песьня ў душу льецца?»— Я. Колас
Пытальнік ставіцца ў канцы складаназалежнага сказа, калі пытаньне выражана ў галоўнай і даданай частках або толькі ў галоўнай:
«Край мой родны! Дзе ж у сьвеце край другі такі знайсьці, дзе б магла так, поруч зь сьмецьцем, гожасьць пышная ўзрасьці?»— Я. Колас
Пытальнік можа ставіцца ў канцы складаназалежнага сказу й тады, калі прамое пытаньне заключаецца ў даданай частцы:
«І скажы, дзядок, адкуль хмары гэтыя выходзяць?»— Я. Колас
Пытальнік ставіцца ў канцы складаназлучанага й бяззлучнікавага складанага сказа, калі кожная яго частка або толькі апошняя частка выражае пытаньне:
«Ці гэта казку лес складае, ці даль ачнулася нямая й немасьць песьняй парушала?»— Я. Колас
У пытальных сказах з аднароднымі часьцінамі сказу пытальнік можа ставіцца пасьля кожнага аднароднага члена з мэтай разьдзяленьня пытаньня:
«Стрэл адзінокі рэхам трывожна глухім дакаціўся да іх. Што гэта? Стрэл паляўнічы? Ці знак таямнічы?»
Remove ads
У розных мовах
- У гішпанскай мове таксама выкарыстоўваецца перавернуты пытальнік (¿, U+00BF), які ставіцца ў пачатку фразы ў дадатак да звычайнага пытальніка ў канцы. Напрыклад: ¿Qué tal? («Як справы?»).
- У францускай мове пытальнік, як і некаторыя іншыя знакі пунктуацыі, аддзяляецца ад слова прабелам, напрыклад: Qu’est-ce que tu dis ? («Што ты кажаш?»).
- Ува арабскай мове і ў мовах, якія выкарыстоўваюць арабскую графіку (напрыклад, пэрсыдзкая мова), пытальнік пішацца наадварот (؟, U+061F).
Remove ads
Глядзіце таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads