Інтэрабанг
пунктуацыйны знак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інтэраба́нг (‽) (па-ангельску: interrobang, ад лац. interrogātiō — «пытаньне» й анг. bang — «клічнік») — знак пунктуацыі, які абмежавана ўжываўся ў 1960—1970-я гады ў амэрыканскай тыпаграфіцы; экспэрымэнтальны знак прыпынку. Інтэрабанг ёсьць лігатурай, якая ўяўляе сабой накладаньне пытальніка й клічніка адно на адно. У беларускай мове для гэтага выкарыстоўваецца пара знакаў «?!», у іншых мовах выкарыстоўваюцца спалучэньне сымбаляў «?!», «!?», «?!?» альбо «!?!». У гішпанскай мове таксама выкарыстоўваюцца сымбалі «¡» і «¿».
Гэты артыкул зьмяшчае спэцыяльныя сымбалі. Без адпаведнай апрацоўкі вываду вы можаце бачыць пытальнікі, квадрацікі ці іншыя сымбалі. |
Remove ads
Назва
Аўтарская назва знака interrobang аб’ядноўвае пачатак лацінскага слова interrogātīvus («пытальны») і ангельскае слова bang («бац!», «бух!», «бам!»), якое ў жаргоне амэрыканскіх карэктараў пазначае клічнік. Гэтае слова Спэктэр абраў з шэрагу прапанаваных чытачамі яго часопіса, паказаўшы, што хоць ёсьць і больш верныя (exclarotive, exclamaquest), але не настолькі энэрґічныя, як інтэрабанг. Французы прапанавалі іншую назву для гэтага знака — exclarrogatif, пабудаваную з францускіх словаў interrogatif («пытальны») і exclamatif («клічнік»).
Remove ads
У гішпанскай мове
У гішпанскай мове можа выкарыстоўвацца перакулены знак інтэрабангу — gnaborretni (⸘). Gnaborretni (калі перапісваць слова інтэрабанг наадварот па-беларуску — гнабарэтні) — слова interrobang, напісанае наадварот.
Глядзіце таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads