Пэдагагічная акадэмія імя Народнай Камісіі па адукацыі ў Кракаве

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пэдагагічная акадэмія імя Народнай Камісіі па адукацыі ў Кракаве
Remove ads

Пэдагагі́чная акадэ́мія імя́ Наро́днай Камі́сіі па адука́цыі ў Кра́каве (па-польску: Akademia Pedagogiczna im. Komisji Edukacji Narodowej w Krakowie) была створаная 11 траўня 1946 году ў Кракаве як нацыянальны вышэйшы пэдагагічны каледж. Зьяўляецца самай старой і самай папулярнай пэдагагічнай вучэльняй у Польшчы.

Хуткія факты Заснаваны, Тып ...
Remove ads

Апісаньне

Ад самага пачатку свайго заснаваньня акадэмія пазыцыянавалася як ВНУ па падрыхтоўцы пэдагагічных кадраў. Рэктарат акадэміі выступаў адным з ініцыятарам школьнай рэформы ў Польшчы, якая наблізіла польскую сыстэму адукацыі да эўрапейскай. Акадэмія рэагуе на попыт: штогод тут адкрываюцца новыя факультэты ў залежнасьці ад наяўнасьці патрэбы ў новых спэцыялістах.

Колькасьць студэнтаў

У Акадэміі на дзённым аддзяленьні навучаецца 16 727 студэнтаў, зь іх каля 600 зьяўляюцца замежнікамі.

Факультэты

Факультэт гуманітарных навук
Тут выкладаюцца польская філялёгія, раманская філялёгія, расейская філялёгія, гісторыя, паліталёгія, бібліятэчная справа, ангельская філялёгія, нямецкая мова і філязофія.
Пэдагагічны факультэт
Выкладаюцца акульная пэдагогіка, ажыцьцяўляецца падрыхтоўка настаўнікаў выяўленчага мастацтва і графікі.
Факультэт біялёгіі і геаграфіі
Факультэт рыхтуе настаўнікаў біялёгіі і настаўнікаў геаграфіі.
Факультэт матэматыкі і фізыкі
Тут праходзяць падрыхтоўку настаўнікі матэматыкі, фізыкі, інфарматыкі.

Кошт навучаньня

Кошт навучаньня складае прыблізна €2000 на год.

Крыніцы

  • CD: Guidebook. Адкукацыя за мяжой. — Менск, люты 2005.

Вонкавыя спасылкі

Афіцыйная старонка Акадэміі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads