Пэдра Радрыгес Ледэсма

гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Пэдра Радрыгес Ледэсма
Remove ads

Пэ́дра Радры́гес Ледэ́сма (па-гішпанску: Pedro Rodríguez Ledesma; нар. 28 ліпеня 1987 году, Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, нападнік італьянскага клюбу «Ляцыё» й нацыянальнай зборнай Гішпаніі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Пачаў сваю кар’еру ў камандзе аднаго зь ніжэйшых гішпанскіх дывізіёнаў «Сан-Ісыдра» на родных Канарскіх астравах у сэзоне 2003—2004 гадоў, адзначыўшыся гульнямі як за юнацкі, гэтак і за асноўны склад. Адтуль перабраўся ў юніёрскую каманду «Барсэлёны», за розныя юніёрскія й моладзевыя каманды «сіне-гранатавых» адыграў тры сэзоны.

Першы матч за асноўны склад «Барсэлёны» правёў 11 верасьня 2007 году ў фінале Кубка Каталёніі, дзе ягоная каманда саступіла «Хімнастыку» з Тарагоны зь лікам 1:2. 12 студзеня 2008 году Пэдра дэбютаваў у першай камандзе, правёўшы адну хвіліну пераможнага матчу супраць «Мурсіі» (4:0).

Remove ads

Зборная

У 2010 годзе трапіў у заяўку зборнай Гішпаніі па футболе на чэмпіянат сьвету 2010 году ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, дзе стаў чэмпіёнам сьвету. У 2012 годзе разам са зборнай стаў чэмпіёнам Эўропы. Свой першы хет-трык Пэдра забіў 12 кастрычніка 2012 году ў матчы на менскім стадыёне «Дынама» супраць зборнай Беларусі (0:4)[4].

Дасягненьні

«Барсэлёна»:

«Чэлсі»:

Гішпанія:

Сям’я

Старэйшы брат Пэдра Кірыян Радрыгес Ледэсма выступае ў цяперашні час у адным з клюбаў гішпанскіх ніжэйшых дывізіёнаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads