Пэтар Ірачак
чэскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пэ́тар І́рачак (па-чэску: Petr Jiráček; нар. 2 сакавіка 1986 году, Тухаржыцэ, Чэхаславаччына) — колішні чэскі футбаліст, паўабаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Remove ads
Кар’ера
Раньнія гады
Кар’ера Пэтра пачалася ў моладзевай камандзе клюбу «Сокал» зь ягонага роднага гораду. Затым Ірачак стаў гульцом «Баніку» з Сакалова. Двойчы клюб аддаваў яго ў арэнду, у «Бульдоцы» й у «Славію». За моладзевы склад «Баніку» Пэтар выступаў на працягу дзесяці гадоў, а затым два гады гуляў у асноўнай камандзе. З 2008 па 2011 гады ён быў гульцом «Вікторыі» з Пльзені, у ейным складзе стаў чэмпіёнам Чэхіі.
«Вольфсбург»
У пачатку 2012 году гульца набыў нямецкі «Вольфсбург»[5], у складзе «ваўкоў» Ірачак дэбютаваў 21 студзеня, у сустрэчы 18 туру супраць «Кёльну». Пэтар выйшаў у стартавым складзе й на 80-й хвіліне саступіў месца Жозуэ. 10 лютага Ірачак упершыню вызначыўся за «Вольфсбург», забіўшы 2 галы ў браму «Фрайбургу».
«Гамбург»
Улетку 2012 году перабраўся ў іншы нямецкі клюб «Гамбург».
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У нацыянальнай зборнай Чэхіі Пэтар дэбютаваў 3 верасьня 2011 году ў адборачным матчы на чэмпіянат Эўропы супраць зборнай Шатляндыі. Першы гол забіў праз 1,5 месяцы, паразіўшы браму зборнай Чарнагорыі.
Дасягненьні
«Вікторыя»:
- Чэмпіён Чэхіі: 2011
- Уладальнік Кубка Чэхіі: 2010
- Уладальнік Супэркубка Чэхіі: 2011
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads