Кніга Ёва
Кніга Старога Запавету From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Кні́га Ё́ва» (іўр. אִיוֹב) — адна з кніг кананічнага Старога Запавету, 29-я частка Танаху. Названая паводле імя галоўнага пэрсанажа — Ёва. Складаецца з 42 разьдзелаў рознага датаваньня. Гэта глыбока філязофскі твор, які зьвяртаецца да пытаньня Боскай справядлівасьці на тле чалавечых пакутаў, ці, інакш кажучы, «чаму пакутуюць невінаватыя?»
Кніга Старога Запавету |
Пяцікніжжа Майсеева |
Прарокі |
|
Пісаньні |
|

«Кніга Ёва» падводзіць рысу пад цэнтральнай для літаратуры Старажытнага Ўсходу праблемай сэнсу жыцьця. Уплыў кнігі адчуваецца ва Ў. Шэксьпіра, Ё. Гётэ, Ф. Дастаеўскага.
Remove ads
Зьмест
Бог хваліць Ёва зь зямлі Уц, аднак д’ябал сумняецца, ці сапраўды Ёў верны Богу і прапануе праверыць гэта. Бог дазваляе пазбавіць Ёва дабрабыту. Найперш у героя паміраюць дзеці, гіне жывёла. Ён ужо не багаты чалавек, не правадыр племені, ня бацька. Але ўсё адно Ёў усхваляе Бога.
Тады д’ябал пасылае на яго цяжкую хваробу. Ёў пакутуе ад несправядлівасьці, скардзіцца, плача. Да яго дзеля суцяшэньня прыходзяць трое сяброў: Эліфаз, Вілдад і Сафар, а напрыканцы й малады Эліуй. Напрыканцы твору чутны голас Бога з буры. У адказ Ёў дэманструе сваё пакаяньне і атрымлівае дараваньне. Да яго вяртаецца ягонае багацьце, ён пражыцьме яшчэ шмат гадоў і мецьме мноства дзяцей.
Remove ads
Час напісаньня
Кніга імаверна зьявілася ў V ст. да н. э., то бок у часы, калі ізраільцяне з болем спазнавалі, што вяртаньне ў Ерусалім з палону не суправаджаецца такім доўгачаканым шчасьцем і дабрабытам. Паэтычная частка кнігі — больш раньняя, празаічны пралёг і эпілёг — пазьнейшыя.
Мова твора надзвычай архаічная, напоўненая мэтафарамі, шмат якія словы не сустракаюцца больш нідзе.
Літаратура
- Шамякіна Т. Біблія // Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ: для ст. шк. узросту / Таццяна Шамякіна. — Мн.: Маст. літ., 2008. — С. 257—280. — ISBN 978-985-02-0925-2
Вонкавыя спасылкі
Кніга Ёва — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Кніга Ёва ў перакладзе Васіля Сёмухі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads