Пятро Дудо
беларускія літаратар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пятро Дудо (4 верасьня 1911 у в. Забалацьце Лепельскі раён — 23 лютага 1958, Менск) — беларускі і савецкі літаратар, журналіст.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. З 1935 году служыў у Чырвонай Арміі. У 1940 годзе скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі ў Менску. У 1940-1941 гадах — намесьнік рэдактара газэты «Вольная праца» (Беласток), у гады Вялікай Айчыннай вайны — палітработнік, супрацоўнік армейскага друку. З 1949 году — карэспандэнт газэты «Во славу Родины» (Менск).
Пахаваны на вайсковых могілках у Менску.
Творчасьць
Выступаў у пэрыядычным друку з нарысамі і апавяданьнямі з 1934 году. Аўтар аповесьці «Першы салют» (1958), сатырычнай камэдыі «Чортаў тузін» (1963).
Узнагароды
- Ордэн Чырвонай зоркі
- Ордэн Чырвонай зоркі
- ордэн Айчыннай вайны II ступені
- ордэн Айчыннай вайны II ступені
- мэдалі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads