Пячэрск
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пячэрск — вёска ў Расеі, на беразе ручая Чарняўкі. Уваходзіць у склад Пячэрскага сельскага паселішча Хаславіцкага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2007 год — 19 чалавек. Знаходзіцца за 7 км на паўднёвы захад ад Хаславічаў, за 25 км на захад ад чыгуначнай станцыі Крапівенская (лінія Смаленск — Рослаў); за 25 км на захад ад аўтамабільнай дарогі Віцебск — Арол.
Пячэрск — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Пячэрск упамінаецца ў XVIII ст. як мястэчка ў Амсьціслаўскім ваяводзтве. У 1719 годзе зь мястэчка выплачвалася чопавага на 30 злотых. У 1724 годзе Пячэрскам валодаў амсьціслаўскі гродзкі судзьдзя Міхал Чудоўскі.
Інвэнтар 1739 адзначае ў Пячэрскам 15 хрысьціянскіх, 12 юдэйскіх, 2 царкоўныя і 15 пустых пляцаў. Мястэчка было нязначным, таму ў іншым дакумэнце 1739 году называецца «весьсю Пячэрскам пад дваром Хамініцкім»[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Пячэрск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Амсьціслаўскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1783—1785 гадох у мястэчку было 67 дамоў. Пячэрск меў лінейную забудову з царквой Раства Багародзіцы[2].
На 1887 год у Пячэрску было 46 дамоў. Адзін з жыхароў займаўся кравецкім промыслам.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пячэрск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Пячэрск не вярнулі БССР.
У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да верасьня 1943 году Пячэрск знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Remove ads
Насельніцтва
- XVIII стагодзьдзе: 1783—1785 гады — 434 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1887 год — 278 чал.[3]
- XXI стагодзьдзе: 2007 год — 19 чал.
Турыстычная інфармацыя
Страчаная спадчына
- Царква Раства Багародзіцы (XVIII ст.)
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads