Хаславіцкі раён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хаславіцкі раён
Remove ads

Хасла́віцкі раён, Хісла́віцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Хаславічы.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Плошча раёну — 1161,04 км².

Тэрытарыяльна раён мяжуе: на паўночным усходзе з Пачынкаўскім, на паўночным захадзе з Манастыршчанскім, на поўдні з Шумяцкім раёнамі Смаленскай вобласьці. На захадзе раён мяжуе зь Беларусьсю.

Раён разьмяшчаецца на Сожаўска-Асьцёрскай нізіне, толькі на паўднёвым захадзе ёсьць адгор’і Рослаўска-Шумяцкага ўзвышша. Буйная рака Сож. Шмат балот.

Глебы ў раёне дзярнова-сільна- і сярэднепадзолістыя на суглінках, супесках і лёсападобных пародах. Лясы займаюць 17,9 % тэрыторыі, галоўным чынам хваёвыя.

Remove ads

Гісторыя

Упершыню ўтвораны ў 1928 годзе. У 1963 годзе быў далучаны да Манастыршчанскага раёну, адноўлены ў цяперашнім выглядзе ў 1965 годзе.

Дэмаграфія

Колькасьць насельніцтва — 11 242 чал., у тым ліку сельскага 6747 чал. (2007).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У раёне ёсьць 1 мескае і 11 сельскіх паселішчаў:

Мескае паселішча

  • Хаславіцкае мескае паселішча

Сельскія паселішчы

  • Гарадзішчанскае сельскае паселішча
  • Ёзэфаўскае сельскае паселішча
  • Кажуховіцкае сельскае паселішча
  • Калесьнікаўскае сельскае паселішча
  • Карзоўскае сельскае паселішча
  • Мікшынскае сельскае паселішча
  • Пячорскае сельскае паселішча
  • Соінскае сельскае паселішча
  • Уладзімерскае сельскае паселішча
  • Упінскае сельскае паселішча
  • Чарэпаўскае сельскае паселішча
Remove ads

Транспарт

Аўтамабільная дарога абласнога значэньня Хіцоўка Хаславічы Амсьціслаў.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads