Пётар Навасад
беларускі сьпявак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётар Аляксандравіч Навасад (15 ліпеня 1939, в. Шэлехава, Пухавіцкі раён, Менская вобласьць — 16 чэрвеня 1994) — беларускі сьпявак (барытанальны тэнар), заслужаны артыст Беларусі (1989).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся 15 ліпеня 1939 году ў в. Шэлехава Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці.
З 1960 года — артыст Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Беларусі. Валодаў моцным, роўным ва ўсіх рэгістрах голасам прыгожага тэмбру вялікага дыяпазону, дакладнай інтанацыяй. Яго выканальніцкая манера вылучалася абаяльнасьцю, шчырасьцю, эмацыянальнасьцю. Выконваў адказныя сола ў праграмах калектыву, у тым ліку беларускія і расейскія народныя песьні.
Памёр 16 чэрвеня 1994 году.
Remove ads
Узнагароды
- заслужаны артыст Беларусі (1989).
Літаратура
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
- Дрынеўскі М. П. Навасад Пётр Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2000 Т. 11: Мугір — Паліклініка. — С. 101.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads