Піла ІІ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Піла ІІ» — трылер 2005 году. Гэта працяг фільму «Піла», які выйшаў у 2004 годзе. Рэліз фільму адбыўся 28 кастрычніка 2005 году. У Аўстраліі фільм выйшаў толькі 1 сьнежня 2005 году.

Хуткія факты Жанр, Рэжысэр ...
Remove ads

Дадатковыя зьвесткі

  • Рашэньне аб запуску ў вытворчасьць другой часткі фільму было прынята адразу жа па сканчэньні дэбютнага ўікэнда арыгінальнага фільму. Прэм’ера таксама была прызначаная на Гэлаўін.
  • Здымкі фільма доўжыліся 25 дзён.
  • Рэжысэр карціны — Дарэн Лін Босман напісаў сцэнар пад назовам «Нявыкрутка» (The Desperate) яшчэ два гады назад, але ніводная студыя не згаджалася даць дабро на пастаноўку паўнамэтражнай карціны на аснове дадзенага скрыпту.
  • Пасьля посьпеху першага фільма Дарэну прапанавалі перапрацаваць свой сцэнар з улікам спэцыфікі і атмасфэры «Пілы», а таксама ўзначаліць здымачны працэс. Дарэн з радасьцю пагадзіўся.
  • Увесь здымачны працэс праходзіў у адным будынку.
  • Па патрабаваньні MPAA стваральнікам фільма прыйшлося адклікаць постэры, якія ўжо паступілі ў кінатэатры, бо на іх былі намаляваныя два адсечаных пальца, што супярэчыць правілам рэклямаваньня фільму.
  • У пачатковай сцэне фільма Дарэн Лін Боўсман згуляў Канструктара, калі ён зашывае ключ у вока Майкла.
  • У яме са шпрыцамі было каля 120 000 шпрыцаў.
  • Сцэну, у якой дэтэктыў Мэцьюз ідзе па холе, для таго каб забраць свайго сына з паліцэйскага ўчастку, здымалі ў касьцюмернай для актораў.
  • Шоўні Сьміт была цяжарная падчас здымак фільму, але яна нікому не сказала аб гэтым.
  • Большасьць актораў не атрымала апошнія 25 старонак сцэнара. Толькі акторы, якія ўдзельнічаюць у апошняй сцэне, ведалі развязку фільму.
  • Чатыры чалавека на працягу чатырох дзён замянялі сапраўдныя іголкі гумовымі для ямы са шпрыцамі.
  • Імя Канструктара — Джон Крамэр.
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads