Лі Ўонэл

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лі Ўонэл
Remove ads

Лі Ўонэл (па-ангельску: Leigh Whannell) — аўстралійскі актор, сцэнарыст і прадусар. Атрымаў вядомасьць пасьля напісаньня сцэнара і гульні ў ролі Адама ў фільме «Піла».

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Лі Ўонэл нарадзіўся 17 студзеня 1977 году. Зь дзяцінства пісаў аповеды. Працаваў кінакрытыкам на аўстралійскіх тэлешоў, уключаючы Recovery тэлеканала ABC. Гуляў эпізадычную ролю ў фільме «The Matrix Reloaded», а таксама агучыў пэрсанажа з гульні Enter the Matrix.

У кінашколе пазнаёміўся з Джэймзам Ванам. У якасьці заліковай працы яны напісалі сцэнар да фільму «Піла» і зьнялі невялікі эпізод зь яго (ён быў вельмі падобны на эпізод з Амандай, толькі замест Шоўні Сьміт тамака гуляў Лі Ўонэл). Іх кіраўнік быў настолькі ўражаны ўбачаным, што адправіў у Галівуд. Адправіў і забыўся. Празь некалькі месяцаў прыйшоў ліст, у якім гаварылася, што Вана і Ўонэла запрашаюць здымаць фільм па іх сцэнары.

Пасьля посьпеху першай часткі стаў сцэнарыстам «Пілы ІІ» і іншых фільмаў жахаў. Так, у 2007 годзе выйшаў фільм «Dead Silence», над якім ён працаваў разам з Джэймзам Ванам (апошні зьяўляўся ня толькі сцэнарыстам, але яшчэ і рэжысэрам фільму).

Remove ads

Фільмаграфія

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads