Пінскі камбінат хлебапрадуктаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Пі́нскі камбіна́т хлебапраду́ктаў» — дзяржаўнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў верасьні 1958 году ў Пінску (Берасьцейская вобласьць) ў якасьці млынкамбінату.
Ёсьць найбольшым вытворцам камбікармоў і мукі ў Берасьцейскай вобласьці[2]. На 2019 год ААТ «Пінскі камбінат хлебапрадуктаў» вырабляла:
- крупы — грачаныя, манныя (з пшаніцы) і пярловыя (зь ячменю);
- муку — абдзірную і сеяную жытнюю для выпяканьня хлеба, пшанічную 2-га, 1-га і вышэйшага гатункаў;
- камбінаваны корм — 1) ПК-2 (векам 5—10 тыдняў) і ПК-3 (10—17 тыдняў) для куранятаў яйкавых пародаў, ПК-1-15 для курэй яйкавых пародаў (40—60 тыдняў), ПК-5 (да 24 дзён) і ПК-6 для куранятаў мясных пародаў, 2) КР-1 (10—75 дзён), КР-2 (76-115 дзён) і КР-3 (116—400 дзён) для цялятаў, КК-60 для дойных кароваў, КК-61 для высокавыніковых кароваў і КК-65 для адкорму кароваў мясных пародаў; 3) СК-21 (61—104 дні) для парасятаў, СК-1 для халастых і супаросных сьвінаматак, СК-20 для падсмокавых сьвінаматак і СК-2 для кныроў, 4) К-111 для 2- і 3-гадовай сажалкавай рыбы і карпа; 5) КК-92 для трусоў[3].
Remove ads
Мінуўшчына
У 1958 годзе ў Пінску (Беларуская ССР) заснавалі млынкамбінат. У 1966 годзе пачалі ўзводзіць элеватары, млыны, камбікормавы цэх, склады, рамонтна-мэханічную майстэрню і лябараторны корпус. У 1975 годзе Пінскі млынкамбінат перайменавалі ў Пінскі камбінат хлебапрадуктаў (Пінскі КХП), які стаў адным з найбольшых прамысловых прадпрыемстваў Пінску. У 1996 годзе «Пінскі КХП» стаў адкрытым акцыянэрным таварыствам. У 2003 годзе стварылі даччынае ўнітарнае прадпрыемства для збыту камбікормаў. У 2004 годзе ў склад «Пінскага КХП» улучылі Столінскае хлебапрыёмнае прадпрыемства на правах вытворчага ўчастку. У наступныя гады адчынілі фірмовыя крамы ў Пінску, Лунінцы і Століне[2].
На 2013 год ААТ «Пінскі камбінат хлебапрадуктаў» быў найбольшым вытворцам камбікормаў і мукі ў Берасьцейскай вобласьці. Прадпрыемства ўлучала элеватар ёмістасьцю 64 000 тонаў, млын гатунковага памолу пшаніцы, камбікормавы цэх са складам на 3600 тонаў, дзьвюхсэкцыйны млын памолу жытняй мукі, Лунінецкі і Столінскі вытворчыя ўчасткі, хлебны гарадок са складамі. Гандлёвая сетка «Пінскага КХП» налічвала 4 крамы. У Беларусі «Пінскі камбінат хлебапрадуктаў» забясьпечваў жытняй і пшанічнай мукой 4 хлебазаводы Берасьцейскай вобласьці — Давыд-Гарадоцкі, Лунінецкі, Пінскі і Столінскі. Замежныя пастаўкі ажыцьцяўлялі ў 3 краіны — Малдову, Расею і Ўкраіну. Муку вышэйшага гатунку выпускалі пад таварным знакам «Гасьцінец з Палесься». Камбікормавы цэх «Пінскага КХП» забясьпечваў адкорм у жывёлагадоўчых прадпрыемствах і птушкафабрыках 5 раёнаў Берасьцейскай вобласьці — Дарагічынскім, Лунінецкім, Пінскім, Столінскім і Янаўскім. Выпрацоўваліся камбікормы для свойскіх курэй, кароваў, сьвіней, козаў, трусоў і сажалкавага карпу[2]. Па выніках 2015 году ААТ «Пінскі камбінат хлебапрадуктаў» атрымала $25,1 млн неразьмеркаванага прыбытку і стала 16-м найбольш прыбытковым прадпрыемствам Беларусі[4].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads