Дарагічынскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дарагі́чынскі раён (афіцыйная назва — Драгі́чынскі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Дарагічынскі раён мяжуе з Кобрынскім, Бярозаўскім і Янаўскім раёнамі Берасьцейскай вобласьці, а таксама з Валынскай вобласьцю Ўкраіны.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльна Дарагічынскі раён падзелены на 12 сельскіх саветаў: Антопальскі, Асавецкі, Безьдзескі, Брашэвіцкі, Вулькаўскі, Дарагічынскі, Закозельскі, Імянінскі, Немяржанскі, Папінскі, Радастаўскі, Хомскі сельскія саветы.
Remove ads
Гісторыя
У верасьні 2013 году Галоўчыцкі, Гутаўскі і Дзеткавіцкі сельсаветы раёну былі скасаваны, частка зямель і населеных пунктаў скасаваных сельсаветаў перайшлі да Дарагічынскага і Закозельскага сельсаветаў, астатняя частка зямель і населеных пунктаў скасаваных сельсаветаў увайшлі ў Антопальскі пасялковы савет, які адначасова быў ператвораны ў сельсавет[5].
Насельніцтва
Асобы
- Міхаіл Амельянчык (нар. 10.02.1940 у в. Заточча) — беларускі вучоны ў галіне агульнай гігены. Доктар мэдыцынскіх навук (1993), прафэсар (1995)
- Іван Данілаў (нар. 27.09.1924 у в. Ляжыткавічы) — беларускі вучоны ў галіне гематалёгіі і пераліваньня крыві
- Васіль Жарко (нар. у в. Лесьнікі) — міністар аховы здароўя Беларусі
- Уладзімер Здановіч (нар. у в. Застаўе) — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
- Анатоль Крэйдзіч (нар. у 1965 г. у в. Заверша) — беларускі празаік, журналіст
- Якаў Малайчук (нар. у в. Дзераўная) — беларускі харавы дырыгент
- Мікола Шэляговіч (нар. у в. Агдэмер) — стваральнік і ідэоляг руху за аўтаномію Палесься, адзін з рэдактараў пэрыёдыка «Збудінне» («Абуджэньне»)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads