Лунінец

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Лунінец
Remove ads

Луніне́ц[2]  — места ў Беларусі, у міжрэччы Прыпяці і Цны. Адміністрацыйны цэнтар Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 24 816 чалавек[1]. Знаходзіцца за 240 км на ўсход ад Берасьця. Вузел чыгунак на Берасьце, Гомель, Баранавічы, Сарны і аўтамабільных шляхоў.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім «Лунінец» мае зьвязак зь сялом Лунінам і азначае «малы Лунін». Тым часам назва старажытнага сяла паходзіць ад прозьвішча Лунь[3].

Існуе нявызначанасьць з націскам у назьве: Луніне́ц і Лу́нінец[2].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Лунінец (пад назвай Малы Лулін) як шляхецкае ўладаньне датуецца 1449 годам. У 1471 годзе сяло Лулінец маёнтку Ішкальдзі знаходзілася ў валоданьні Неміровічаў.

У 1552 годзе ўдава Я. П. Неміровіча Ганна Сапяжанка перадала Лунінец свайму прыёмнаму сыну ваяводу полацкаму Станіславу Давойне. На 1561 год маёнтак Луненец (Лунінец) знаходзіўся ў валоданьні Станіслава Станіслававіча Давойны — ваяводы полацкага і дзяржаўцы дрыскага, узятага ў маскоўскі палон у 1563 годзе. З гэтай прычыны вялікі князь Жыгімонт Аўгуст прызначыў апекуном усіх ягоных маёнткаў Станіслава Андрэевіча Давойну, старосту пінскага і кобрынскага. Пад 1571 годам упамінаецца сяло Лунінец Малы, у складзе Палескай воласьці маёнтку Ішкальдзі Наваградзкага павету, уладаньне Станіслава Станіслававіча Давойны, 53 дымы. Пад 1580 годам — двор Лунінец Малы, які быў цэнтрам маёнтку, уладаньнем князя Паўла Друцкага-Любецкага. Апошні разам зь іншымі маёнткамі прадаў Лунінец Мальхеру Сноўскаму Граўжыскаму, кашталяну віцебскаму, і ягонай жонцы Барбары Клачкоўне. На 1581 год Лунінец Малы быў у валоданьні Станіслававай Давойнавай — княгіні Барбары Саламярэцкай. Пад 1586 годам маёнтак Малы Лунінец быў супольным уладаньнеме князёўны Барбары Саламярэцкай і князя Паўла Друцкага-Любецкага, каралеўскага двараніна. На 1588 год сяло Лунінец (Лулінец) было ў валоданьні Мальхеравай Сноўскай, Граўжавай — Барбары Клачкоўны — кашталянавай віцебскай, якая перадала яго Мікалаевай Нарутовічавай — Барбары Купцаўне — земскай падскарбінай і пісаравай вялікай літоўскай. У гэты час у сяле існавалі панскі палац, царква, стадола, 75 дымоў[4] сялянаў-даньнікаў на чале з старцам і сем сялянаў-агароднікаў. Пад 1595 годам упамінаецца Малы Лунінец як сяло і маёнтак, уласнасьць Мікалаевай Нарушовічавай — Барбары Кунцавічоўны.

У 1617 годзе Якуб Кунцэвіч разам з сынам Мікалаем прадалі Лунінец і Дзяцелавічы Канстанціну Долмату. У 1622 годзе К. Б. Далмат перадаў Лунінец Дзятлавіцкаму манастыру[4].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лунінец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пінскім павеце[5] Менскай губэрні. На 1795 год тут было 75 двароў. У 1842 годзе маёнткі Дзятлавіцкага манастыра, у тым ліку Лунінец, перайшлі да расейскіх уладаў, а жыхароў перавялі ў катэгорыю дзяржаўных сялянаў.

У 1880-я гады будаваньне Палескіх чыгунак паспрыяла разьвіцьцю Лунінцу, які ператварыўся ў буйны чыгуначны вузел з вакзалам, дэпо і поштай. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Лунінцы было 586 будынкаў, у тым ліку 4 камяніцы; існавалі царква, юдэйскі малітоўны дом, народная і чыгуначная вучэльні, чыгуначны лекарскі прыёмны пакой, хлебазапасны магазын, 19 крамаў, заезны двор, тры харчэўні, чатыры піцейныя ўстановы. У 1911—1912 гадох у мястэчку працаваў настаўнікам Якуб Колас.

За часамі Першай сусьветнай вайны Лунінец трапіў у прыфрантавую паласу, а ў 1918 годзе яго занялі нямецкія войскі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лунінец абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У месьце прызначылі павятовага старшыню БНР, дзеяў рэгістрацыйны пункт тавараў Беларускай цэнтральнай гандлёвай палаты[6]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Лунінец увайшоў у склад Беларускай ССР[7]. У 1919—1920 гадох места займалі польскія войскі, бальшавікі, дзеялі аддзелы Булак-Булаховіча. У гэты час тут жыў вядомы авіяканструктар Павал Сухі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лунінец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе атрымаў статус места і стаў цэнтрам павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе Лунінец увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стаў цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 10 ліпеня 1941 да 10 ліпеня 1944 году Лунінец знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У гэты час у навакольлі места дзеяла партызанская брыгада імя Кірава. У 1970-я гады ў Лунінцы збудавалі найбольшы ў Эўропе завод электрарухавікоў (цяпер «Палесьсеэлектрамаш»), рамонтна-мэханічны завод.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1795 год — 624 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1884 год — 355 чал.; 1897 год — 3185 чал. (1674 муж. і 1493 жан.), у тым ліку праваслаўных 2512, юдэяў 293[8]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 8267 чал.; 1972 год — 14,2 тыс. чал.[9]; 1989 год — 23,2 тыс. чал.; 1996 год — 24,3 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 23,9 тыс. чал.; 2008 год — 24,2 тыс. чал.; 2009 год — 23 608 чал.[10] (перапіс); 2015 год — 24 220 чал.[11]; 2016 год — 24 412 чал.[12]; 2017 год — 24 712 чал.[13]; 2018 год — 24 816 чал.[1]

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назваБылыя назвы
17 верасьня вуліцаКажан-Гарадоцкая вуліца[14]25 лістапада вуліца[15]
50 год Кастрычніка вуліцаЗемскі бульвар[14]
Банкавая вуліца[15]
Младзяноўскага вуліца (1928—1939)[15]
Гагарына вуліцаЦаркоўная вуліцаНезалежнасьці алея (частка, ад Старасельскай)
84-га Палку палескіх стральцоў (частка, ад Старасельскай; 1928—1939)
Даватара вуліцаПустая вуліца
Леніна плошчаГандлёвая вуліца
Рынак пляц
Мэліярацыйная вуліцаФабрычны завулак
Польная вуліца
Панцялеева вуліцаСтарасельскі завулак[16]
Піянэрская вуліцаРынкавы завулак[16]Юзэфа Панятоўскага вуліца (1928—1939)[15]
Паркавая вуліцаМогілкавая вуліца[17]
Савецкая вуліцаСадовая вуліца[14]Юзэфа Пілсудзкага вуліца[15]
Сялянская вуліцаБрадзілаўская вуліца
Брадзілаўка вуліца
Фрунзэ вуліцаКрывы завулак[16]
Садовая вуліца (частка за бібліятэкай)[15]
Чырвонай арміі вуліцаЛягова вуліца[14]Легіёнаў вуліца (1928—1939)[15]
Чырвоная вуліцаСтарасельская вуліца (частка)
Шырокапясковая вуліца або Шырокая Пясковая вуліца (частка)
Генэрала Пярацкага вуліца (частка, адпаведная Шырокапясковай; 1934—1939)[18]
Бярнацкага вуліца (частка, адпаведная Старасельскай; 1938—1939)
Якуба Коласа вуліцаБалотная вуліца
Завальная вуліца[19]

З урбананімічнай спадчыны Лунінца да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Акружная, Адама Міцкевіча, Віленская, Гомельская, Лясная, Палеская, Прыпяцкая (раней Школьны завулак[18] ), Смаленская, Сянная[15], Фабрычная, завулікі Глухі, Ліпавы, Малы і Сухі, на Залесьсі — вуліца Баханова, завулкі Вязкі, Кароткі і Мокры[14].

Мясцовасьці

Гістарычная мясцовасьць Лунінцу — прадмесьце Залесьсе.

Remove ads

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаваньня, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасьці.

Больш інфармацыі Пералік прамысловых прадпрыемстваў Слоніма ...
Remove ads

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзее Лунінецкі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Юбілейная».

Славутасьці

  • Касьцёл Сьвятога Язэпа (1931)
  • Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (1912—1921)

Страчаная спадчына

  • Сынагога
  • Царква (XVIII ст.)

Галерэя

Асобы

  • Мікалай Калінковіч (1950—1990) — беларускі пісьменьнік, гісторык
  • Аляксандар Петрушэўскі (1898—1976) — генэрал-палкоўнік, Герой Савецкага Саюзу
  • Платон Ціхановіч (1838—1922) — аўтар «Беларускай граматыкі»

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads