Remove ads

Піт Са́мпрас (па-ангельску: Pete Sampras; нарадзіўся 12 жніўня 1971 у Вашынгтоне, ЗША) — амэрыканскі тэнісіст грэцкага паходжаньня, 14-разовы перажомца турніраў Вялікага шлема ў адзіночным і парным разрадзе, быў ракеткай сьвету на працягу 286 тыдняў, усталяваўшы тым самым рэкорд знаходжаньня ў рангу першай ракеткі сьвету сярод мужчынаў (зь перапынкамі).

Хуткія факты Краіна, Пражывае ў ...
Remove ads

Біяграфія

Піт Сампрас вырас у Палас-Вэрдэс. Яго бацька Сатэрыёс, якога звалі проста Сэм, працаваў інжынэрам, маці Георгі — дамагаспадаркай. Піт пачаў гуляць у тэніс у 7 гадоў і калі яму споўнілася 9, бацька папрасіў Піта Фішэра, лекара і гульца-аматара, займацца з сынам. Фішэр быў так захоплены здатнасьцю хлопчыка да гульні, што стаў яго пастаянным трэнэрам.

Сампрас рэдка выйграваў вялікія дзіцячыя турніры. Фішэр верыў у свайго вучня і лічыў, што яму неабходна граць у старэйшых векавых групах дзе больш моцных гульцоў. У 14 гадоў Фішэр парадзіў зьмяніць двуручны ўдар левай на аднаручны і перайсьці на тактыку гульні: падача — выхад да сеткі. Фішэр сказаў Піту, што калі-небудзь гэтыя зьмены дапамогуць яму выйграць Ўімблдон і US Open.

У 16 Сампрас становіцца прафэсіяналам і прыблізна ў той жа час разрывае стасункі з Фішэрам. У 1990 Сампрас, які займаў тады 81 радок рэйтынгу, уразіў тэнісны сьвет, стаўшы наймалодшым чэмпіёнам US Open. Узрост пераможцы быў 19 гадоў і 28 дней.

У 1991 ён прайграе ў 1/4 фіналу чэмпіянату Амэрыкі. Шмат тэнісістаў пачалі крытыкаваць яго гульню. У 92-м Сампрас выйграе 5 турніраў АТР, лік яго перамог-паразаў гэтага году 70-18. Ён гуляе за каманду ЗША, якая выйграе Кубак Дэвіса.

12 красавіка 1993 Сампрас упершыню стаў першым нумарам рэйтынгу ATP і з тых часоў нязьменна заставаўся лепшым тэнісістам па выніках году да сканчэньня кар’еры. У 1995 годзе ў фінале Адкрытага чэмпіяната Аўстраліі Сампрас прайграе Андрэ Агасі. Гэта быў другі і апошні з 13 фіналаў Вялікага Шлема, які ён прайграў (пасьля US Open-93).

Піт стаў першым амэрыканцам, што змог 3 разы поруч выйграць Ўімблдон. У 1997 Сампрас здабывае перамогі на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і на Ўімблдоне, а ў 1998 ён выйграе яго ў пяты раз. І толькі адна рэч, адсутная ў сьпісе перамог Піта — Roland Garros.

Сябе самога Піт Сампрас лічыць спакойным і неэмацыйным спартсмэнам. Ён цудоўна ведае, што не належыць да тых спартсмэнаў, чыі партрэты дзяўчаты вывешваюць на сьценах сваіх утульных спальняў. На корце ён нагадвае не шоўмэна, а, хутчэй, бульдога: з заўзятасьцю, годнай захапленьня, ён громіць сваіх супернікаў, не пакідаючы ім і найменшай надзеі на посьпех. Яго рэкорды не падлягаюць сумневу: ніводнаму зь яго калегаў па цэху не атрымоўвалася трынаццаць разоў заваяваць званьні чэмпіёна ў турнірах наогул і сем разоў апынуцца каралём «на траве», прасьцей кажучи — чэмпіёнам Ўімблдону. Ён лічыцца найлепшым тэнісістам — на ўзроўні «залатых» старых Рода Лэйвэра, Джэка Крамэра, Біла Цілдэна і Б’ёрна Борга.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads