Андрэ Агасі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэ Агасі
Remove ads

Андрэ́ Кірк Ага́сі (Агасян) (па-ангельску: Andre Kirk Agassi, нарадзіўся 29 красавіка 1970 года, Лас-Вэгас, штат Нэвада, ЗША) — амэрыканскі прафэсійны тэнісіст армянскага паходжаньня, былая першая ракетка сьвету.

Хуткія факты Краіна, Пражывае ў ...
Remove ads

Дасягненьні

Прафэсіянал з 1986 году. Выйграў 60 турніраў у адзіночным (у тым ліку 8 турніраў Вялікага шлема, 17 турніраў сэрыі Мастерс, 1 Кубак Мастэрс і 1 Алімпійскія гульні) і 1 турнір (турнір сэрыі Мастэрс) у парным разрадзе.

Лепшыя вынікі ў турнірах «Вялікага шлема»:

Выйграў Кубак Мастерс у 1990 годзе.

Першая ракетка сьвету з 10 красавіка 1995 году, захоўваў гэты тытул (з перапынкамі) на працягу 101 тыдня.

Чэмпіён Летніх Алімпійскіх гульняў 1996 году ў адзіночным разрадзе.

Выйграў 17 з 22 фіналаў турніраў сэрыі Мастэрс, у якіх удзельнічаў.

22 кастрычніка 2001 году ў Лас-Вэгасе Андрэ спалучыўся шлюбам зь яшчэ адной легендай тэніса — Штэфі Граф. 27 кастрычніка ў іх нарадзіўся сын, названы Джэден Джылом. 3 кастрычніка 2003 году ў іх нарадзілася дачка — Джаз Элі (па-ангельску: Jaz Elle).

Завяршыў выступы 3 верасьня 2006 году.

На дадзены момант застаецца апошнім тэнісістам, хто здолеў выйграць усё 4 турніры Вялікага шлема у адзіночным разрадзе.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads