Піюс IX
255-ы папа рымскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пі́юс IX (па-лацінску: Pius PP. IX), сьвецкае імя Джаваньні Марыя Мастаі-Фэрэцьці (па-італьянску: Giovanni Maria Mastai-Ferretti; 13 траўня 1792, Сэнігалія, Папская дзяржава — 7 лютага 1878, Ватыкан) — папа рымскі з 16 чэрвеня 1846 па 7 лютага 1878 году. Ягоны амаль 32-гадовы пантыфікат ёсьць найдаўжэйшым спраўджаным тэрмінам з усіх папаў у гісторыі. Калі ўлучыць у сьпіс неправераныя зьвесткі, тады ягоны тэрмін ёсьць другім пасьля апостала Пятра. Піюс вядомы скліканьнем Першага Ватыканскага сабору ў 1868 годзе і канчатковай стратай кантролю над Папскай дзяржавай у 1870 годзе на карысьць каралеўства Італіі. Пасьля гэтага ён адмовіўся пакінуць Ватыкан, абвесьціўшы сябе «вязьнем у Ватыкане».
Ягоны заклік аб фінансавай падтрымцы аднавіў глябальныя ахвяраваньні, вядомыя як дэнарыі сьвятога Пятра. Ён умацаваў цэнтральную ўладу Сьвятога Пасаду і Рымскай курыі над сусьветнай каталіцкай царквой, а таксама фармалізаваў канчатковы дактрынальны аўтарытэт папы. Дагмат аб папскай беспамылковасьці быў высунуты ў 1870 годзе. Папа Ян Павал II бэатыфікаваў яго ў 2000 годзе.
Remove ads
Біяграфія
Джаваньні Марыя Мастаі-Фэрэцьці нарадзіўся 13 траўня 1792 году ў Сэнігаліі. Ён быў дзевятым дзіцем у шляхецкай сям’і Джыраляма дэі Конці Мастаі-Фэрэцьці, унучатага пляменьніка П’етра Джыраляма Гульельмі, і ягонай жонкі Катэрыны Антоніі Мадалены Саляцэі дзі Фана[8]. Ён быў ахрышчаны ў дзень свайго нараджэньня з імёнамі Джаваньні Марыя Батыста П’етра Пэлегрына Ісыдора. Атрымаў адукацыю ў каледжы піяраў у Вальтэры і ў Рыме.
У 1814 годзе, будучы студэнтам багаслоўя ў сваім родным горадзе Сэнігаліі, ён сустрэў папу Піюса VII, які вярнуўся з французскага палону. У 1815 годзе Мастаі-Фэрэцьці ўвайшоў у папскую гвардыю, але неўзабаве быў звольнены праз эпілептычнага прыпадак[9]. Ён аддаў сябе на міласьць Піюса VII, які ўзвысіў яго і падтрымаў далейшыя тэалягічныя дасьледаваньні. Мастаі-Фэрэцьці быў пасьвечаны ў сьвятары 10 красавіка 1819 году. Папа спачатку настойваў на тым, каб іншы сьвятар дапамагаў Мастаі-Фэрэцьці падчас сьвятой Імшы, але згарнуў свае ўмовы пасьля таго, як абморы сталі менш частымі[10]. Спачатку ён працаваў рэктарам Інстытута Таты Джаваньні ў Рыме.
Незадоўга да сваёй сьмерці Піюс VII на прапанову чылійскага лідэра Бэрнарда О’Гігінза рэарганізаваць Каталіцкую Царкву новай рэспублікі прызначыў будучага папу аўдытарам дзеля дапамогі апостальскаму нунцыю мансыньёру Джаваньні Музі ў першай місіі ў Паўднёвую Амэрыку пасьля рэвалюцыі[11]. Мэтай місіі была вызначэньне ролі каталіцкай царквы ў Чылі і ейныя стасункі зь дзяржавай, але калі яна нарэшце прыбыла ў Сант’яга-дэ-Чылі ў сакавіку 1824 году, О’Гігінз быў зрынуты і заменены генэралам Рамонам Фрэйрэ, які быў ужо менш прыхільна пастаўлены да царквы і нават зрабіў варожыя захады, зрабіўшы захоп царкоўнай маёмасьці. Місія скончылася няўдачай, вярнуўшыся ў Эўропы ані з чым[12]. Па вяртаньні ў Рым наступнік Піюса VII, папа Леў XII, прызначыў Мастаі-Фэрэцьці кіраўніком шпіталя Сан-Мікеле-а-Рыпа ў Рыме і канонікам Санта-Марыя-ін-Вія-Лята.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads