П’ер Трудо

канадзкі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

П’ер Трудо
Remove ads

Жазэф Філіп П’ер Іў Эліёт Трудо (па-француску: Joseph Philippe Pierre Yves Elliott Trudeau; 18 кастрычніка 1919, Манрэаль, Канада — 28 верасьня 2000, Манрэаль, Канада) — 15-ы прэм’ер-міністар Канады з 20 красавіка 1968 году па 4 чэрвеня 1979 году, а затым з 3 сакавіка 1980 году па 30 чэрвеня 1984 году.

Хуткія факты 15-ы прэм’ер-міністар Канады, Папярэднік ...

Трудо пачаў сваю палітычную кар’еру ў якасьці адвакату й палітычнага актывісту ў Квэбэке. У 1960 годзе ён увайшоў у фэдэральную палітыку, далучыўшыся да Лібэральнай партыі Канады. Ён быў прызначаны парлямэнцкім сакратаром Лэстэра Пірсана, а затым стаў ягоным міністрам юстыцыі. Са сваёй базы ў Манрэалі, Трудо ўзяў пад свой кантроль партыю й стаў ейным харызматычным натхняльным лідэрам. З канца 1960-х да сярэдзіны 1980-х гадох, ён дамінаваў на канадзкай палітычнай сцэне й выклікаў гарачую рэакцыю. «Чыньнік, перш чым запал» быў ягоным асабістым дэвізам[2]. Ён сышоў з палітыкі ў 1984 годзе, калі Джон Тэрнэр зьмяніў яго на пасадзе прэм’ер-міністра.

Прыхільнікі ўхваляюць сілу інтэлекту Трудо[3] й ягоную палітычную праніклівасьць у захаваньні нацыянальнага адзінства супраць руху Квэбэка да сувэрэнітэту, падаўленьні бязладзьдзя, а таксама стварэньне Хартыі правоў і свабодаў у Канстытуцыі Канады[4]. Крытыкі абвінавачваюць яго ў фанабэрстве, безгаспадарчасьці й празьмерна фэдэральным падыходзе ў адносінах да правінцыяў, асабліва ў спробе разьмеркаваць нафтавыя багацьці прэрыяў.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads