Рабіна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рабіна
Remove ads

Рабіна (арабіна[1], Sorbus) — род лістападных дрэваў і кустоў сямейства ружакветных.

Хуткія факты Клясыфікацыя, Надцарства ...

Дрэвы вышынёй 4-10 м (часам да 20 м). Кара гладкая, крона ажурная. Лісьце ад простага да няпарнаперыстага, зубчастае. Кветкі белыя, духмяныя, у суквецьцях. Плады - дробныя, чырвона-аранжавыя яблыкі, у гронках. Плады рабіны багатыя цукрамі, пекцінавымі рэчывамі, выкарыстоўваюцца ў харчовай прамысловасьці і мэдыцыне.

На Беларусі пашыраны адзін від — рабіна звычайная. Расьце ў падлеску, на палянах, па берагах рэк, вырошчваецца як дэкаратыўнае дрэва. Цьвіце ў траўні-чэрвені. Сьпелыя плады застаюцца на галінках да зімы.

У садах і парках Беларусі можна сустрэць больш за 20 інтрадукаваных відаў рабіны.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads