Радзівілаўка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Радзіві́лаўка (па-польску: Radziwiłłówka, па-падляску: Radzivíłuvka[1]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мельнік.
Празь вёску праходзіць ваяводзкая дарога 640.

Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы ў Мельніку). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Перамяненьня Панскага ў Мельніку[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
Вёска была заснаваная ў 1576 г. на 33 валоках каралеўскай зямлі на поўнач ад Мельніка. З 1620 г. разьмяшчаўся тут цэнтар мельніцкага фальварку Раштовец. Пасьля паўстаньня 1863 г. назва вёскі была перайменаваная ў Александроўку[3]. У міжваенны пэрыяд вёска стала цэнтрам гміны Радзівілаўка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 394 жыхароў (103 каталікоў, 274 праваслаўных, 16 габрэяў ды 1 пратэстант; 116 палякаў, 262 беларусаў, 16 габрэяў)[4]. У 1940 г. дзейнічаў тут завод па раздрабненьня каменя на будову бункераў на лініі Молатава[3].
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads