Раднічкі Крагуевац

сэрбскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Раднічкі Крагуевац
Remove ads

«Ра́днічкі 1923» (па-сэрбску: Рaднички 1923) — сэрбскі футбольны клюб з гораду Крагуевацу. Заснаваны ў 1923 годзе. Назва «Раднічкі» з сэрбскай мовы перакладаецца як «рабочы», што адсылае на карані клюбу паходзяць зь ягонай сувязі з рабочымі рухамі першай паловы XX стагодзьдзя.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Клюб быў створаны ў 1923 годзе падчас сходу ў рэстаране ў Крагуевацы. Спачатку каманда атрымала назоў «Младзі Раднік», што перакладаецца на беларускую мову як «малады рабочы». Першым прэзыдэнтам клюбу стаў Аляксандар Раткавіч, а першы матч малады клюб згуляў зь мясцовай камандай «Трыглаў», саступіўшы супернікам зь лікам 2:0. У 1929 годзе «Младзі Раднік» зьмяніў сваю назву на «Раднічкі». Значнасьць і статус клюбу павялічыліся з 1933 году. Уласны стадыён ён займеў у 1935 годзе, а першы матч на новым стадыёне быў згуляны 18 жніўня 1935 году супраць мясцовай «Славіі». У той час клюб таксама зладзіў шэраг міжнародных матчаў. У даваенныя гады Другой сусьветнай вайны «Раднічкі» прымаў дома такія каманды, як то марсэльскі «Алімпік», вугорскія «Фэрэнцвараш» і «Гонвэд», а таксама венскі «Рапід» ды некаторых іншых супернікаў. Пры гэтым, клюб спаборнічаў у Найвышэйшай лізе Крагуевацкай футбольнай падасацыяцыі, што давала дасяжнасьць да кваліфікацыі на чэмпіянат Югаславіі.

За час Другой сусьветнай вайны Каралеўства Югаславія была захопленая і падзеленая дзяржавамі Восі, а Крагуевац трапіў пад акупацыю нацысцкай Нямеччыны. «Раднічкі» страціў за гэты час шматлікіх гульцоў, кіраўніцтва клюбу і цэлае пакаленьне заўзятараў клюбу. Тым ня менш, па вайне клюб застаўся. У 1946 годзе «Раднічкі» згулялі супраць бялградзкай «Црвены Зьвезды» за месца ў нядаўна створанай Першай лізе Югаславіі. Заўзятараў было так шмат, што гарадзкі стадыён стаў занадта малым для ўсіх наведвальнікаў. Тады горад і клюб пастанавілі пабудаваць новы стадыён. Пасьля васьмі гадоў чаканьня новы стадыён быў гатовы да адкрыцьця. У 1969 годзе «Раднічкі» ўпершыню трапілі ў Першую лігу Югаславіі. Паводле вынікаў свайго першага сэзона ў элітным дывізіёне «Раднічкі» занялі 15-е месца, а выжываньне было забясьпечанае ў апошнім туры перамогай над «Ваяводзінай» зь лікам 1:0[2][3].

Зь сярэдзіны 1970-х гадоў пачаўся час заняпаду. Толькі ў 2010 годзе каманда зноў дамаглася павышэньня ў найвышэйшы дывізіён, але на той час ужо сэрбскай Супэрлігі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads