Супэрліга чэмпіянату Сэрбіі па футболе 2024—2025 гадоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Супэрліга 2024—2025 гадоў — 19-ы розыгрыш Супэрлігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Сэрбіі, які праходзіў з 19 ліпеня 2024 году па 25 траўня 2025 году. Чэмпіёнам стала «Црвена Зьвезда», якая тым самым здабыла свой 11-ы тытул у найвышэйшым сэрбскім дывізіёне.

Клюбы

У турніры бралі ўдзел 16 клюбаў, зь якіх 13 былі ўдзельнікамі папярэдняга сэзону, а тры клюбы прасунуліся зь Першай лігі — ОФК, «Адзінства» і «Тэкстылац». Гэтыя клюбы замянілі «Явар», «Вождавац» і «Раднік».

Рэгулярны сэзон

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою (для дзьвюх камандаў); 6) Розьніца мячоў; 7) Забітыя мячы; 8) Рэйтынг сумленнай гульні; 9) Жарабя.

Вынікі гульняў

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Адз ...
Крыніца: Soccerway
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.
Remove ads

Чэмпіёнскі раўнд

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў рэгулярным сэзоне; 3) Пункты ў гульнях паміж сабою ў рэгулярным сэзоне; 4) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою ў рэгулярным сэзоне; 5) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою ў рэгулярным сэзоне; 6) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою ў рэгулярным сэзоне (для дзьвюх камандаў); 7) Розьніца мячоў; 8) Забітыя мячы; 9) Рэйтынг сумленнай гульні; 10) Жарабя.
Заўвагі:
  1. Пераможца Кубка Сэрбіі мусіў кваліфікавацца ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы. Аднак паколькі пераможца Кубка «Црвена Зьвезда» кваліфікавалася ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, кваліфікацыя ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы перайшла другой камандзе лігі.
  2. ОФК кваліфікаваўся ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў, аднак не атрымаў ліцэнзію УЭФА на ўдзел у эўрапейскіх спаборніцтвах, таму яго месца перайшло пятай камандзе лігі, «Раднічкам».

Вынікі гульняў

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Вая ...
Крыніца: Soccerway
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.
Remove ads

Раўнд на паніжэньне

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў рэгулярным сэзоне; 3) Пункты ў гульнях паміж сабою ў рэгулярным сэзоне; 4) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою ў рэгулярным сэзоне; 5) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою ў рэгулярным сэзоне; 6) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою ў рэгулярным сэзоне (для дзьвюх камандаў); 7) Розьніца мячоў; 8) Забітыя мячы; 9) Рэйтынг сумленнай гульні; 10) Жарабя.
Заўвагі:
  1. З «Тэкстылацу» зьнялі 6 пунктаў з-за меркаванага дамоўнага матчу супраць ІМТ (1:2).

Вынікі гульняў

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Адз ...
Крыніца: Soccerway
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.
Remove ads

Пераходныя матчы

Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы, дзе «Раднічкі» Ніш і «Напрэдак», якія занялі адпаведна 13-е і 14-е месцы ў Супэрлізе, супрацьстаялі «Младасьці» Новы Сад і «Мачве», якія занялі адпаведна трэцяе і чацьвёртае месцы ў Першай лізе. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабылі «Раднічкі» і «Напрэдак», і ўсе клюбы засталіся ў сваіх лігах.

Больш інфармацыі Каманда 1, Сума ...
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads