Раднічкі Ніш
сэрбскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Раднічкі» (па-сэрбску: Раднички) — сэрбскі футбольны клюб з гораду Нішу. Заснаваны ў 1923 годзе. Клюбны назоў з сэрбскае мовы перакладаецца як «працаўнікі», бо клюб ад пачатку зьвязаны з працоўным рухам пачатку XX стагодзьдзя. «Раднічкі» ёсьць аднім з самых стабільных клюбаў былой Югаславіі, гэтак каманда правяла ў агульнай складанасьці 29 сэзонаў у Першай лізе Югаславіі. Двойчы клюб фінішаваў на 3 месцы ў югаслаўскіх пяршынствах у 1980 і 1981 гадах. З часоў існаваньня Сэрбіі «Раднічкі» паводле вынікаў сэзону 2017—2018 гадоў здабываў бронзавыя мэдалі. На міжнародным узроўні клюб у 1982 годзе дасягаў паўфіналу Кубка УЭФА, дзе быў выбіты нямецкім «Гамбургам».
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads