Радунскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Воранаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ра́дунскі сельсавет (да 2014 году — Ра́дунскі пасялковы савет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар савету — мястэчка Радунь.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Радунскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Радунь. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці.

30 красавіка 1958 году скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Радунскага пассавету[1].

2 сьнежня 1961 году да Радунскага пассавету далучана тэрыторыя скасаванага Казакоўшчынскага сельсавету[2]. З 25 сьнежня 1962 году ў складзе Вярэнаўскага раёну.

23 студзеня 2014 году пасялковы савет ператвораны ў сельсавет[3] з цэнтрам у мястэчку Радунь[4].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва пассавету паводле перапісу 2009 году (без Радуні) — 1874 чалавекі[5], зь іх 86,8 % — палякі, 6,0 % — беларусы, 1,5 % — літоўцы[6].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads