Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Белару́ская рэда́кцыя Ватыка́нскага ра́дыё — беларускамоўная каталіцкая радыёстанцыя, заснаваная ў 1950 годзе ксяндзом Пятром Татарыновічам.

Хуткія факты Краіна, Пачатак працы ...
Remove ads

Мінуўшчына

Структурная адзінка радыё Ватыкану, заснаванага 12 лютага 1931.

24 сьнежня 1949 року прагучала пасланьне папы Піюса XII па-беларуску з нагоды ўрачыстасьці Божага Нараджэньня і пачатку юбілейнага году хрысьціянства. Рэгулярнае вяшчаньне пачалося 6 студзеня 1950 году[1]. Першым кіраўніком беларускай службы быў рыма-каталіцкі сьвятар Пётар Татарыновіч, доўгі час ён жа быў адзіным супрацоўнікам радыё.

Першыя перадачы выходзілі адзін раз на тыдзень і складаліся з навінаў Ватыкану, жыцьця Касьцёла і беларускай дыяспары, катэхетычных і апалягетычных разважаньняў. Пазьней з радыё супрацоўнічалі айцец Кастусь Маскалік, біскуп Чэслаў Сіповіч, айцец Тамаш Падзява ды іншыя дзеячы беларускай каталіцкай эміграцыі.

У 1970 годзе Пётар Татарыновіч перадаў паўнамоцтвы кіраўніка Беларускай службы Радыё Ватыкану грэка-каталіцкаму сьвятару Ляву Гарошку. Лік праграмаў за ім вырас да пяці ў тыдзень. Кожны выпуск працягваўся 14 хвілінаў. Акрамя ватыканскіх навінаў, айцец Гарошка засяродзіўся на апалягетыцы і беларускай нацыянальнай тэматыцы. Падрыхтаваў цыклі праграмаў, прысьвечаных хрысьціянскім аспэктам беларускай літаратуры, гісторыі хрысьціянства ў Беларусі, славутым беларускім рэлігійным дзеячам, сьведчаньням вялікіх асобаў — навукоўцаў, астраномаў, кампазытараў — пра існаваньне Бога. У гэтым жа годзе радыё пераехала з Ватыкану ў Палац Піё(it)[1].

Па Гарошкавай сьмерці ў 1977 року кіраўніком беларускай службы стаў айцец Робэрт Тамушанскі. На радыё ўпершыню зьявіліся супрацоўнікі-несьвятары. У 1980 року Беларускую службу Радыё Ватыкану наведаў папа Ян Павал II. На беларускай мове сталі камэнтавацца ў жывым этэры асобныя ватыканскія падзеі.

У 1996 новым кіраўніком Беларускай службы радыё Ватыкану стаў бэльгійскі езуіт айцец Клёд Рабінэ. У гэты час зьявіліся карэспандэнты радыё ў Беларусі, зьявілася афіцыйная вэб-бачына.

З 2010 року радыё кіруе ксёндз Аляксандар Амяльчэня.

Remove ads

Праграма

Беларуская служба Ватыканскага радыё выходзіць у этэр штодзённа ў 19:00 паводле італьянскага часу (UTC+1:00) на кароткіх хвалях 49 м, частасьць 6185 кГц (зімовы час) альбо 25 м, частасьць 11 715 кГц (летні час). Выпускі цягнуцца 19 хвілінаў. Паўторы адбываюцца наступнага дню ў 11:20 паводле італьянскага часу на УКХ 93,3 МГц (Рым і ваколіцы).

Штонядзелі а 8:55 паводле беларускага часу на хвалях Першай праграмы Беларускага радыё выходзіць пяціхвілінны выніковы выпуск навінаў з Ватыкану, падрыхтаваны Беларускай рэдакцыяй Ватыканскага радыё.

Адпаведныя праграмы можна слухаць таксама праз Інтэрнэт.

Служыць голасам папы рымскага і каталіцкага касьцёлу ў дыялёгу са сьветам. У этэр падаюцца навіны каталіцкага сьвету, асьвятляюцца розныя аспэкты хрысьціянскага жыцьця, абмяркоўваюцца праблемы.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads