Кастусь Маскалік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Касту́сь Маска́лік (28 траўня 1918, Гарадзея — 12 красавіка 2010, Лёндан) — беларускі грэка-каталіцкі сьвятар.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Канстанцін Маскалік нарадзіўся ў сялянскай сям’і Тодара і Ганны (з роду Шыманскіх) ў заходнебеларускім мястэчку Гарадзея, што недалёка ад Нясьвіжу. Рана застаўся сіратою: маці памерла, калі яму было ўсяго 8 месяцаў, а ў васьмігадовым узросьце памёр і яго бацька. Апеку і выхаваньне над сіратою ўзялі сваякі.

Скончыў сямігодку ў Гарадзеі, потым цягам двух гадоў жыў у Жыровіцкім праваслаўным манастыры. Яшчэ перад вайной гэты вельмі пабожны юнак зацікавіўся грэка-каталіцтвам і некаторы час быў у грэка-каталіцкім манастыры айцоў студытаў ва Уніве каля Львова. У траўні 1941 з роднага Гародзея быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію і вывезены ў Расею, але як «ненадзейны» ў хуткім часе апынуўся ў працоўным батальёне.

Як польскі грамадзянін ён здолеў трапіць у Армію Андэрса, разам зь якой праз Іран, Ірак, Палестыну і Эгіпет зрабіў сваеасаблівую пілігрымку ў Сьвятую Зямлю. Урэшце ў 1944 апынуўся ў Італіі. Ганарыўся, што праз усю вайну не забіў аніводнага чалавека і не зрабіў аніводнага стрэлу (працаваў пры кухні).

У 1947 годзе Кастусь Маскалік паступіў у калегію Русікум у Рыме, дзе праходзіў сваю сьвятарскую фармацыю і навучаньне. 10 красавіка 1955 ўкраінскі грэка-каталіцкі архібіскуп Іван Бучко ўдзяліў яму сьвятарскія сьвячаньні.

Праз паўгады а. Кастусь Маскалік прыехаў у Лёндан, дзе служыў у Беларускай каталіцкай місіі ў Лёндане.

Thumb
Магіла Кастуся Маскаліка ў Лёндане

У 1958 годзе а. Кастусь Маскалік выехаў у Парыж на пасаду кіраўніка Беларускай каталіцкай місіі ў Францыі, аднак у 1962 годзе быў пераведзены ў Рым як памочнік а. Пятра Татарыновіча ў працы на Ватыканскім радыё.

У 1985 айцец Кастусь Маскалік вярнуўся ў Лёндан на працу ў Місіі. Ад 2000 году ён жыў доме састарэлых у Лёндане.

Пахаваны на могілках сьв. Панкрата ў Лёндане, побач з магіламі біскупа Часлава Сіповіч, а. Язэпа Германовіча і іншых беларускіх каталіцкіх сьвятароў.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads