Ражанка (Люблінскае ваяводзтва)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ража́нка (Ружа́нка, польск. Różanka) — вёска ў Польшчы, на рацэ Бугу. Уваходзіць у склад гміны Ўладава Ўладаўскага павету Люблінскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2011 год — 957 чалавек. Знаходзіцца за 8 км на поўнач ад Уладавы, каля беларуска-польскай граніцы.
Ражанка — даўняе мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны, побач зь якім праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася збудаваная ў стылі барока сядзіба Пацеяў, помнік архітэктуры XVIII ст., які з часоў Другой сусьветнай вайны стаіць у руінах.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Ражанку як мястэчка датуецца 1524 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яна ўвайшла ў Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва. Да 1700 году Ражанка страціла статус мястэчка.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ражанка апынулася ў складзе Аўстрыі, з пачатку XIX ст. — у складзе Расейскай імпэрыі, ува Ўладаўскім павеце Седлецкай губэрні. На 1827 год у вёсцы было 104 будынкі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ражанку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
- Старая графіка палаца ў Ражанцы
- Палац
- З боку ракі
- Парк
Найноўшы час
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ражанка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе вёску занялі войскі Трэцяга Райху.
У 1944 годзе Ражанку занялі савецкія войскі, па чым яе зноў перадалі Польшчы.
- Мястэчка на старых здымках
- Палац, 1907 г.
- Палац, да 1914 г.
- Палац, да 1914 г.
- Палац, да 1914 г.
- Палац, да 1914 г.
- Палац, да 1914 г.
- З боку ракі, да 1914 г.
- Палац, да 1914 г.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 651 чал.[1]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 957 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Касьцёл Сьвятога Аўгустына (1908—1913)
- Могілкі хрысьціянскія
- Палацава-паркавы комплекс Пацеяў (XVIII ст.; руіны)
Страчаная спадчына
- Капліца могілкавая
Галерэя
- Краявіды Ражанкі
- Касьцёл
- Сядзіба, афіцына
- Сядзіба, павільён
- Гаспадарчая пабудова
Асобы
- Іпаці Пацей (1541—1613) — дзяржаўны і царкоўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, багаслоў, пісьменьнік-палеміст
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads