Уладава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладава (польск. Włodawa) — места ў Польшчы, на сутоках рэк Бугу і Ўладаўкі. Адміністрацыйны цэнтар сельскай гміны і Ўладаўскага павету Люблінскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2009 год — 13 918 чалавек. Знаходзіцца каля беларуска-польскай граніцы, вузел аўтамабільных дарог на Люблін, Белую, Тэрэспаль, Зосін і інш.
Уладава — магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Побач зь местам праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся фундаваны Людвікам Пацеем комплекс кляштару паўлінаў з касьцёлам Сьвятога Людвіка, царква Раства Багародзіцы, мастацкае аблічча якой пацярпела ад маскоўскай перабудовы, а таксама Вялікая і Малая сынагогі, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Remove ads
Гісторыя
Раньнія часы
Упершыню Ўладава (Валодава[2]) упамінаецца ў XIII ст. у Галіцка-Валынскім летапісе: «Данилъ же затворивъ Холмъ, еха ко брату си Василкови, поима с собою Курила митрополита. А татарове воеваша до Володавы и по озерамъ много зла створше».
Вялікае Княства Літоўскае
У XIV ст. Уладава ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1534 годзе места атрымала Магдэбурскае права.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Уладава ўвайшла ў Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва. У 1624—1698 гадох тут дзеяў кальвінскі збор. У 1648 годзе места пацярпела ад войскаў Б. Хмяльніцкага.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Уладава апынулася ў Аўстрыі, з пачатку XIX ст. — у складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам павету Седлецкай губэрні. На 1827 год ў месьце было 489 будынкаў, на 1857 год — 600, у тым ліку 27 мураваных.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ўладава занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
- Старая графіка Ўладава
- Касьцёл і кляштар паўлінаў. К Странчынскі, 1840-я гг.
- Вялікая сынагога. К Странчынскі, 1840-я гг.
- Маставая вуліца, 1858 г.
- Касьцёл і кляштар паўлінаў, 1871 г.
Найноўшы час
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ўладава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам павету Люблінскага ваяводзтва.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе Ўладава занялі войскі Трэцяга Райху. У 1944 годзе Ўладава занялі савецкія войскі, па чым яе зноў перадалі Польшчы.
- Места на старых здымках
- Царква Раства Багародзіцы
- Царква па маскоўскай перабудове, 1903 г.
- Касьцёл паўлінаў, 1903 г.
- Кляштар паўлінаў, 1903 г.
- Касьцельная вуліца, 1903 г.
- Касьцельная вуліца, да 1915 г.
- Ражанецкая вуліца, 1903 г.
- Маставая вуліца, да 1915 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 3263 чал.; 1857 год — 6026 чал.[3]
- XX стагодзьдзе: 1913 год — 15 220 чал.; 1937 год — 9084 чал.; 1950 год — 3754 чал.; 1970 год — 7401 чал.; 1990 год — 15 264 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 14 203 чал.
Культура
З 1998 году ў месьце рэгулярна праводзіцца Фэстываль трох культур. Мерапрыемства прысьвячаецца багатай культуры праваслаўя, каталіцтва і юдаізму. Фэстываль праходзіць ува Ўладаве, бо да вайны мясьціна мела шматнацыянальны характар[4]
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Касьцёл Сьвятога Людвіка і кляштар паўлінаў (1741—1752)
- Могілкі юдэйскія старыя (XVIII ст.) і новыя (XIX ст.).
- Сынагога Вялікая (1764)
- Сынагога Малая (XVIII ст.)
- Царква Раства Багародзіцы (1840—1842; Сьвяты Пасад, цяпер у валоданьні ПАПЦ)
Страчаная спадчына
- Замак
Галерэя
- Касьцёл Сьвятога Людвіка
- Кляштар паўлінаў
- Інтэр'ер касьцёла
- Царква Раства Багародзіцы
- Тасканская калёна
- Вялікая сынагога
- Малая сынагога
- Рынак
Асобы
- Уладзіслаў Курашкевіч (1905—1997) — мовазнаўца-славіст
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads