Рака (возера)
возера ў Браслаўскім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ра́ка[1] — возера ў Браслаўскім раёне. Плошча 0,83 км². Найбольшая глыбіня 17 м. Даўжыня 3 км. Найбольшая шырыня 0,76 км. Даўжыня берагавой лініі 7,3 км. Аб′ём вады 4,87 млн м³. Плошча вадазбору 116 км². У басэйне ракі Друйкі, за 5 км на захад ад г. Браслаў, каля в. Зарачча. Схілы катлавіны вышынёй да 18 м, парасьлі хмызьняком, у верхняй частцы разараныя, усходнія і заходнія тэрасаваныя (вышыня 3—3,5 м). Берагі зьліваюцца са схіламі, на поўдні нізкія, забалочаныя. Дно ілістае, у прыбярэжнай частцы пясчанае. Зарастае слаба. Уздоўж берагоў паласа надводнай расьліннасьці шырынёй да 8 м. Упадаюць ручаі з азёраў Рожава, Бужа і Мізерышкі; выцякае р. Рака (злучае яго з возерам Дрывяты).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads