Рак скуры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рак скуры — утварэньне ракавай пухліны на скуры.

Папярэджаньне
Прадухіленьню хваробы спрыяе пазьбяганьне знаходжаньня на сонцы і ў салярыях, нашэньне адзеньня з доўгімі рукавамі, галаўнога ўбору (брыль) і нагавіцаў, нанясеньне ахоўнага крэма ад сонечных апёкаў і ўльтрафіялетавага абпраменьваньня[1].
Чыньнікі
Узьнікненьню хваробы спрыяюць сонечныя апёкі, узьдзеяньне вугалю, дзёгцю, смалы, крэазоту, злучэньняў аршэньніку і раду.
Праявы
Хвароба выяўляецца праз шчыльную шышку, вузельчык і паражэньне на скуры, цёмныя паражэньні на далонях, падэшвах і канцах пальцаў рук і ног, бліскучае, васкавіднае, пэрлямутравае ўшчыльненьне на твары, вушах і шыі, шчыльны чырвоны вузельчык і плоскае паражэньне з паверхняй, якая лупіцца і пакрылася коркай, зьмяненьне радзімкі і раскеліна на скуры[2].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads