Аршэнік
хімічны элемэнт з атамным нумарам 33 From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аршэ́нік, аршэ́ньнік, таксама мыш’я́к[3] (па-лацінску: Arsenicum — мужчынскі) As — хімічны элемэнт 15 (VA) групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 33[4]. Простае рэчыва ўяўляе сабою крохкі паўмэтал сталёвага колеру зь зеленаватым адценьнем (у шэрай алятропнай мадыфікацыі). Можа праяўляць як мэталічныя, так і немэталічныя ўласьцівасьці[5]. Аршэнік мае электраадмоўнасьць блізкую да 2[6]. Атрыманы ў 1250 годзе альхімікам Альбэртам Вялікім[7] шляхам награваньня мыла з трысульфідам аршэніка.
Для прамысловага атрыманьня аршэніку вельмі важныя полімэталічныя руды. Аршэнік у асноўным выдзяляецца як пабочны прадукт пры перапрацоўцы некаторых серных руд. Сустракаецца разам з золатам, срэбрам, медзьдзю, кобальтам і іншымі мэталамі.
Аршэнік — сьмяротная атрута. Выкарыстоўваецца ў вытворчасьці куль для гладкаствольнай зброі, у якасьці пакрыцьця для люстэрак, у складзе шкла, у лазэрах, сьвятлодыёдах і паўправадніках.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads