Раман Семашкевіч
беларускі графік, маляр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рама́н Семашке́віч (1 кастрычніка 1900, Лебедзева, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Маладэчанскі раён — 22 сьнежня 1937) — беларускі жывапісец і графік, удзельнік групы «Трынаццаць».
Remove ads
Біяграфія
Раман Семашкевіч нарадзіўся ў мястэчку Лебедзева Віленскай губэрні, у сялянскай сям’і. Яго бацька, Мацьвей Семашкевіч, працаваў садоўнікам у пана і ў той час вырошчваў у аранжарэі архідэі.
Скончыў Віленскую беларускую гімназію, дзе вучыўся жывапісу й малюнку ў Язэпа Драздовіча ў Вільні, затым у Віцебскай народнай мастацкай вучэльні на скульптурным адьдзяленьні. Скончыў адукацыю ў Маскве, у Вышэйшым мастацка-тэхнічным інстытуце, дзе яго настаўнікамі былі: Дзьмітры Кардоўскі, Аляксандар Дрэвін, Сяргей Герасімаў.
Remove ads
Творчасьць

Пісаў партрэты, пэйзажы, сцэны з гарадскога жыцьця, жанравыя кампазыцыі. Адважныя й нечаканыя каляровыя рашэньні, наіўнае ўспрыманьне й экспрэсіўнасьць выкананьня вызначылі творчую манеру мастака.
Мастацтва Рамана Семашкевіча высока шанавалі яго сучасьнікі: Надзея Удальцова, Юры Алеша, Ільля Ільф, Тацьцяна Маўрына, Мікалай Харджыеў, Давыд Штэрэнбэрг. Яго палотны набывалі знакамітыя музэі й калекцыянэры.
У 1930 годзе Семашкевіч прыняў удзел у выстаўцы аб’яднаньня «Всекохудожник». Яго першая пэрсанальная выстаўка адбылася ў Маскве ў 1931 годзе. У тым жа годзе карціны Рамана Семашкевіча экспанаваліся на выстаўцы групы «Трынаццаць». З 1932 году сябра аб’яднаньня МАСМ. У 1932—1937 гадах — мастак зьдзейсьніў творчыя паездкі на Урал, на Алтай, у Беларусь.
2 лістапада 1937 году Раман Семашкевіч быў арыштаваны па сфабрыкаваным абвінавачваньні ў «контрарэвалюцыйнай агітацыі» і 22 сьнежня расстраляны. Карціны, якія знаходзіліся ў майстэрні мастака, былі канфіскаваны супрацоўнікамі НКУС. Гэтыя творы лічацца страчанымі.
У 1990 годзе ў Маскве адбылася першая пасьмяротная выстаўка яго прац.
Remove ads
Вядомыя творы
- «Чайная» — у зборы Рускага музэю
- «Аўтадар» — у зборы Трэцьцякоўскай галерэі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads