Маха Ўачыралонгкон
Кароль Тайлянду From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маха Ўачыралонгкон, Рама Х (па-тайску: มหาวชิราลงกรณ, máhǎː wáʨʰíraːloŋkɔːn[3], 28 ліпеня 1952) — кароль Тайлянду з дынастыі Чакры, абвешчаны 29 лістапада 2016 году [4], а каранаваны 4 траўня 2019 году[5]. Адзіны сын караля Пхуміпону Адульядэта, які памёр 13 кастрычніка 2016 году.
Remove ads
Жыцьцяпіс
З 1972 году поўны тытул — Самдэт Пхра Барома Орасатхірат Чао Фан Маха Ўатчыралонгкорн Саям Макутрачакуман (тайск. สมเด็จพระบรมโอรสาธิราช เจ้าฟ้ามหาวชิราลงกรณ สยามมกุฎราชกุมาร — Яго каралеўская высокасьць кронпрынц Маха Ўчыралонгкорн, спадчыньнік трону).
Пачатковую адукацыю атрымаў у Бангкоку. Потым вучыўся ў Вялікабрытаніі і Аўстраліі. У 1976 годзе скончыў Каралеўскі вайсковы каледж у Канбэры (Аўстралія), дзе атрымаў адукацыю вайсковага лётчыка.
Служыў у якасьці афіцэру штаба ў Кіраўніцтве ваеннай выведцы, а ў 1978 годзе быў прызначаны камандзірам батальёну, потым палка асабістай гвардыі караля.
У у 1970-х складзе лётнага палка ўдзельнічаў у баявых дзеяньнях супраць камуністычных паўстанцаў і віетнамскіх партызан на граніцы з Камбоджай.
Абвешчаны каралём Тайлянду 29 лістапада 2016 году.
Кароль Тайланду
Кароль Пхуміпон Адульядэт прызначыў свайго адзінага сына спадчыньнікам строну адмысловым дэкрэтам ад 28 сьнежня 1972 году. Ён стаў першым з 1935 году каралём, які нарадзіўся на тэрыторыі краіны, паколькі Пхуміпон Адульядэт нарадзіўся ў ЗША, Ананда Махідолэ (гады праўленьня: 1935—1946) — у Нямеччыне.
Пасьля сьмерці Пхуміпона Адульядэта 13 кастрычніка 2016 году Маха Ўачыралонгкон мусіў быць абвешчаны наступным каралём Тайлянду[4]. Спадчынны прынц папрасіў адтэрміноўку ў абвяшчэньні яго каралём, каб захаваць жалобу. Замест яго Прэм Цінсуланон быў рэгэнтам Тайлянду[6] да 29 лістападу, калі Маха Ўачыралонгкон быў абвешчаны каралём[4].
Каранацыя Рамы X чакалася на восень 2017 году[4]. Але пачалася трохдзённая цырымонія каранацыі толькі 4 траўня 2019 году. 66-гадовы манарх узышоў на пасад пад імем Рамы X. За некалькі дзён да каранацыі Рама X ажаніўся са сваёй целаахоўніцай, генэралам Сутхідай Тычай[7]. Яна атрымала троннае імя каралева Сутхіда.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads