Раніца (1921)

віленская газэта ў 1921—1922 роках From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Раніца» (1921) — грамадзка-палітычная і літаратурная газэта. Выдавалася з 22 сьнежня 1921 да 16 лютага 1922 гг. у Вільні на беларускай мове штодзённа.

Хуткія факты Тып, Выдавец ...

Рэдактар-выдавец Вацлаў Адамовіч. Надрукавала стэнаграму Беларускага зьезду, скліканага ў сьнежні 1921 г. у Вільні прыхільнікамі Польшчы.

Насуперак пастановы Беларускага нацыянальнага камітэту аб байкоце беларусамі выбараў у Віленскі сейм агітавала насельніцтва за ўдзел у выбарах і выставіла сьпіс сваіх кандыдатаў у дэпутаты. Пасьля выбараў інфармавала аб дыскусіях у сейме пра будучы лёс Віленшчыны. Шмат увагі аддавала пытаньням рээвакуацыі бежанцаў з Савецкай Расеі, якія пакінулі Заходнюю Беларусь у час 1-й сусьветнай вайны.

Публікавала дыскусійныя матэрыялы («Аб рэлігійнай уніі на Беларусі» М.Каляды, «Беларуская інтэлігенцыя і будаўніцтва Беларусі» пад крыптанімам «С-с» і нш.), агляды міжнароднага становішча, выказваньні і інтэрвію членаў польскага ўрада, весткі з Савецкай Беларусі. Зьмясьціла творы Я.Піліпава, Вацлава Адамовіча (пад псэўданімам Дзяргач), А.Шуляка і інш. Закрытая ў сувязі з завяршэньнем акцыі афіцыйнага далучэньня Віленшчыны да Польшчы. Выйшлі 32 нумары.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads