Рарайма

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рарайма
Remove ads

Рара́йма (па-партугальску: Roraima) — штат на поўначы Бразыліі, які ёсьць лягістычна самым ізаляваным штатам краіны. Мяжуе са штатам Пара на паўднёвым усходзе, Амазонас на поўдні і захадзе, Вэнэсуэлай на поўначы і паўночным захадзе і Гаянай на ўсходзе[3]. Штат займае плошчу прыкладна ў 223 тысячаў км², што крыху больш за плошчу тэрыторыі Беларусі, і зьяўляецца чатырнаццатым паводле велічыні бразыльскім штатам паводле плошчы[4]. Сталіцай і найбуйнейшым горадам адміністрацыйнай адзінкі ёсьць места Боа-Віста, якое, акрамя таго, ёсьць адзіным цэнтрам штату, які цалкам разьмешчан ў Паўночным паўшар’і[5]. Рарайма зьяўляецца найменей густанаселеным штатам краіны, з насельніцтвам у 631 тысячу чалавек паводле ацэнак Бразыльскага інстытута геаграфіі і статыстыкі за 2020 год[6]. Гэта таксама штат з самай нізкай шчыльнасьцю насельніцтва ў Бразыліі.

Хуткія факты Гімн, Агульныя зьвесткі ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads