Рассказы на белорусском наречии (1863)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Рассказы на белорусском наречии» (бел. Апавяданьні на беларускай гаворцы) — выдадзеная ў 1863 годзе ўладамі Расейскай імпэрыі кніга да чытаньня ў расейскіх народных вучэльнях на тэрыторыі анэксаванага Вялікага Княства Літоўскага, у якой гістарычным ліцьвінам навязваўся ідэалягічны штамп расейскага імпэрыялізму дзеля абгрунтаваньня прынцыпаў іх русіфікацыі і асыміляцыі[1].

Remove ads
Гісторыя
Кнігу надрукавалі ў 1863 годзе на загад папячыцеля Віленскай навучальнай акругі Аляксандра Шырынскага-Шыхматава(ru) вялікім накладам[2]. Тым часам у прадстаўленьні Шырынскага-Шыхматава да кіраўніка Міністэрства народнай асьветы Расейскай імпэрыі Аляксандра Галаўніна(ru) (1862 год) адзначалася, што адной з мэтаў адкрыцьця школаў на Жамойці (пад якой найперш разумелася этнічна летувіская Ковенская губэрня) мусіць быць умацаваньне жамойцкай нацыянальнасьці зь бесьперапынным пераконваньнем тамтэйшых сялянаў, што яны жамойты і літоўцы (ліцьвіны) і што ўлады Расейскай імпэрыі жадаюць не русіфікаваць іх, а наблізіць іхныя інтарэсы да інтарэсаў Расеі[3]:
![]() |
На Жамойці — умацаваньне жамойцкай нацыянальнасьці, зусім не варожай Расеі і ўраду ў ніжэйшых пластах насельніцтва, і бесьперапыннае ўнушэньне сялянам, што яны не палякі, а жамойты і літоўцы, і што Расея не жадае зусім русіфікаваць іх, а хоча толькі зблізіць іх інтарэсы з інтарэсамі дзяржавы.
Арыгінальны тэкст (рас.)
На Жмуди — укрепление жмудской национальности, вовсе не враждебной России и правительству в низших слоях населения, и постоянное внушение крестьянам, что они не поляки, а жмудины и литовцы, и что Россия не желает вовсе обрусить их, а хочет только сблизить их интересы с интересами государства.
|
![]() |
—Корнилов И. П. Русское дело в Северо-Западном крае: Материалы для истории Виленского учебного округа преимущественно в Муравьевскую эпоху. — С.-Петербург, 1901. С. 22. |
Remove ads
Зьмест
Выдавалася за зборнік ананімных «народных» твораў. У першым творы «Кто булы наши найдавнійшіи диды и якая их була доля до уніи?» аўтар (відаць, Міхаіл Каяловіч[4]) апавядае пра «літоўскую заваёву Беларусі»[a], называючы «ліцьвінамі» летувісаў[5], у другім творы праводзіцца думка, што «нашы дзяды былі рускімі, але сталі над імі панаваць літоўцы (то бок літоўцы і жмудзіны[b]) і палякі ды прымусілі прыняць унію, каб ператварыць нас у палякаў і католікаў»[4], трэці твор «Великая помылка наших белорусов» заканчваецца заклікам, што «Русскими, а не Поляками мы повинны называтца»[6], у чацьвертым творы прапагандуецца навучаньне дзяцей у расейскіх школах[1].
Remove ads
Заўвагі
- Хоць супольнае жыцьцё беларусаў з «заваёўнікамі» ў гэтым творы падаецца досыць станоўча[5]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads