Рауль Мэйрэліш
партугальскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рау́ль Жузэ́ Трыніда́д Мэйрэ́ліш (па-партугальску: Raul José Trindade Meireles; нар. 17 сакавіка 1983 году, Порту, Партугалія) — партугальскі футбаліст, паўабаронца. У 2006—2014 гадах выступаў за нацыянальную зборную Партугаліі.
Remove ads
Біяграфія
«Баавішта»
Рауль — выхаванец футбольнай акадэміі «Баавішты», але першыя гады прафэсійнай кар’еры ён адыграў за клюб «Авіш». У «Баавішту» ён вярнуўся летам 2003 году. За адзін сэзон ён згуляў 29 матчаў і не забіў ніводнага мяча.
«Порту»
У ліпені 2004 году Рауль падпісаў пяцігадовы кантракт з «Порту». У заяве Мэйрэліша пасьля пераходу гаварылася, што ён ні сэкунды не сумняваўся пасьля прапановы «Порту».
«Лівэрпул»
28 жніўня 2010 году ў прэсе зьявілася інфармацыя аб тым, што «Лівэрпул» разглядае Мэйрэліша ў якасьці замены пераходзячаму ў «Барсэлёну» Хавіеру Маскерана[3]. У той жа дзень гэта было афіцыйна пацьверджана прадстаўнікамі мэрсысайдзкага клюбу — афіцыйны сайт «чырвоных» апублікаваў паведамленьне аб тым, што сума трансфэру гульца ўзгоднена з «Порту», а самому футбалісту засталося ў самы бліжэйшы час прайсьці мэдагляд, абмеркаваць умовы асабістага кантракту й паставіць пад ім подпіс[4][5]. Мэйрэліш сказаў, што трэнэр «Лівэрпула» Рой Годжсан прыклаў сур’ёзныя намаганьні, каб заручыцца ягоным подпісам, і паабяцаў паспрабаваць увасобіць у рэальнасьць мары й надзеі, якія ўскладаюць на яго заўзятары гэтай каманды[6]. 16 студзеня 2011 году Рауль забіў свой першы гол за «Лівэрпул» у 215-м мэрсісайдзкім дэрбі. Мэйрэліш вельмі хутка заваяваў любоў заўзятараў, і быў прызнаны лепшым гульцом лютага ў АПЛ па вэрсіях інтэрнэт-рэсурсу «ESPN» і выданьні «Match of the Day»[7].
«Чэлсі»
31 жніўня 2011 году за паўгадзіны да закрыцьця трансфэрнага вакна афіцыйны сайт «Лівэрпула» апублікаваў паведамленьне аб тым, што Мэйрэліш падаў пісьмовы запыт на трансфэр[8]. Неўзабаве клюб афіцыйна пацьвердзіў тое, што «Лівэрпул» і «Чэлсі» ўзгаднілі суму трансфэру паўабаронцы ў лёнданскую каманду[9].
«Фэнэрбахчэ»
3 верасьня 2012 году было пацьверджана, што «Чэлсі» дамовіўся аб продажы Мэйрэліша ў турэцкі клюб «Фэнэрбахчэ» за 8 мільёнаў эўра[10].
Remove ads
Зборная
У зборнай Партугаліі Рауль ужо мае званьне чэмпіёна Эўропы сярод юніёраў, заваяванае ў Ізраілі ў 2000 годзе. Летам 2004 году ён быў у складзе моладзевай зборнай на чэмпіянаце Эўропы ў Нямеччыне, дзе партугальцы занялі трэцяе месца. У 2008 годзе выступаў за зборную на чэмпіянаце Эўропы, які праходзіў у Аўстрыі й Швайцарыі.
Дасягненьні
«Порту»:
- Чэмпіён Партугаліі (4): 2006, 2007, 2008, 2009
- Уладальнік Кубка Партугаліі (3): 2006, 2009, 2010
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі (3): 2006, 2009, 2010
«Чэлсі»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2012
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads