Рафаэль Сантас Барэ
калюмбійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рафаэ́ль Са́нтас Барэ́ (па-гішпанску: Rafael Santos Borré; нар. 15 верасьня 1995 году) — калюмбійскі футбаліст, нападнік бразыльскага клюбу «Інтэрнасьёнал» і нацыянальнай зборнай Калюмбіі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачаў сваю кар’еру ў клюбе «Дэпартыва» з Калі. За першыя некалькі сэзонаў згуляў толькі некалькі гульняў, але па-сапраўднаму выкрыў свой талент у сэзоне 2015 году. У хуткім часе зацікавіў эўрапейскія клюбы. У жніўні 2015 году гулец склаў працоўную дамову з мадрыдзкім «Атлетыка», пасьля чаго вярнуўся ў «Дэпартыва» ўжо на правах арэнды[4]. 26 сакавіка 2016 году атрымаў траўму, праз што прапусьціў некалькі месяцаў, вярнуўшыся на поле 1 траўня ў матчы супраць «Алянсы Пэтралеры»[5]. У жніўня пераехаў у арэнду, дзе гуляў у арэндзе ў гішпанскім «Вільярэале»[6].
Гэтак і не згуляўшы за «Атлетыка», гулец 7 жніўня 2017 году далучыўся да «Рывэр Плэйту»[7]. 23 лістапада 2019 году калюмбіец адкрыў лік галам у фінале Кубка Лібэртадорэс 2019 году, але гэта не ўтрымала аргентынскі клюб ад паразы, якую ўчыніў бразыльскі «Фламэнгу». У 2020 году Барэ стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Аргентыны. У красавіку 2021 году ў матчы чэмпіянату гулец учыніў покер, пацэліўшы чатыры мячы ў браму суперніка. Тым ня менш, у ліпені Барэ стаў вольным агентам[8]. Наступныя некалькі гадоў калюмбіец гуляў у нямецкім «Айнтрахце», які на сэзон 2023—2024 гадоў выправіў яго ў арэнду ў «Вэрдэр». У студзені 2024 году было абвешчана, што паўднёваамэрыканец далучыцца да бразыльскага «Інтэрнасьёналу». Паводле зьвестак, сума трансфэру сягала 5,5 мільёнам эўра[9].
Міжнародная
Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Калюмбіі 6 верасьня 2019 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Бразыліі[10], замяніўшы на 83-й хвіліне Дувана Сапату.
Remove ads
Дасягненьні
«Дэпартыва»:
- Чэмпіён Калюмбіі: 2015-А
«Рывэр Плэйт»:
- Уладальнік Кубка Аргентыны: 2017, 2019
- Уладальнік Супэркубка Аргентыны: 2017, 2019
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2018
- Пераможца Рэкопы Паўднёвай Амэрыкі: 2019
«Айнтрахт»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2022
«Інтэрнасьёнал»:
- Чэмпіён штату Рыю-Грандзі-ду-Сул: 2025
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads