Фламэнгу Рыю-дэ-Жанэйру

бразыльскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Фламэнгу Рыю-дэ-Жанэйру
Remove ads

«Фламэ́нгу» (па-партугальску: Clube de Regatas do Flamengo) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Рыю-дэ-Жанэйру. Быў заснаваны ў 1895 годзе як вясьлярскі клюб і згуляў свой першы афіцыйны матч у 1912 годзе. Традыцыйнымі для «Фламэнгу» ёсьць чырвона-чорныя паласатыя кашулі зь белымі шортамі, а таксама чырвона-чорныя паласатыя шкарпэткі. Свае хатнія матчы «Фламэнгу», як правіла, праводзіць на стадыёне Маракана, які таксама зьяўляецца нацыянальным стадыёнам зборнай Бразыліі. «Фламэнгу» зарэкамэндаваў сябе як адзін з самых пасьпяховых спартовых клюбаў Бразыліі ў XX стагодзьдзі, атрымаўшы шэраг перамог у Лізе Карыёка, галоўным спаборніцтве штату Рыю-дэ-Жанэйру. Пасьля стварэньня чэмпіянату Бразыліі ў 1959 годзе «Фламэнгу» працягваў пасьпяховыя выступы, ня толькі на ўзроўні штату, але і на нацыянальным узроўні. У 1981 і 2019 гадох клюб станавіўся ўладальнікам Кубку Лібэртадорэс, галоўным клюбым першынстве Паўднёвай Амэрыцы. У 1981 годзе «Фламэнгу» стаў уладальнікам Міжкантынэнтальнага кубку, калі з буйным лікам атрымаў перамогу над ангельскім «Лівэрпулам» зь лікам 3:0. Галоўную ролю ў той перамозе згуляў легендарны гулец клюбу Зыку. Прынцыповымі супернікамі клюбу ёсьць іншыя клюбы з Рыю-дэ-Жанэйру, як то «Флумінэнсі», «Батафогу» і «Вашку да Гама».

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...

«Фламэнгу» ёсьць самым папулярным клюбам у Бразыліі, які налічвае больш за 30 мільёнаў прыхільнікаў на 2018 год[3]. Па стане на 2017 год «Фламэнгу» быў самым заможным футбольным клюбам Бразыліі з гадавым прыбыткам у 163,04 млн эўра[4], а ацэначны кошт клюбу складаў больш за 425,21 млн эўра[5].

Remove ads

Гісторыя

«Фламэнгу» быў заснаваны 17 лістапада 1895 году групай весьляроў, якія сабраліся ў маёнтку сябра клюбу Нэстара дэ Баруса на пляжы Фламэнгу ў Рыю-дэ-Жанэйру. У канцы XIX стагодзьдзя веславаньне было элітным відам спорту вышэйшай сярэдняй клясы ў рэгіёне, і група спадзявалася ўразіць маладых жанчынаў з найвышэйшага грамадзтва гораду, стварыўшы вясьлярны клюб. Спачатку сябры маглі дазволіць сабе толькі патрыманы човен пад назовам «Фэруза», якую трэба было цалкам перабудаваць, перш чым яе можна было выкарыстоўваць у спаборніцтвах. Каманда дэбютавала 6 кастрычніка 1895 году, калі яны адплылі ад мыса Кажу ў бок пляжу Фламэнгу. Аднак моцны вецер перакуліў човен, і весьляры ледзь не патанулі. Іх выратавала рыбацкая лодка пад назовам «Леал». Пазьней, калі «Фэруза» была на рамонце, яе скралі і больш аніколі не знайшлі. Група ашчадзіла грошы, каб купіць новы човен пад назовам «Этуаль», якую перайменавалі ў «Скіру».

Thumb
Футбольная каманда «Фламэнгу» ў 1912 годзе.

Футбольная каманда «Фламэнгу» была створаная толькі пасьля таго, як група зь дзесяці незадаволеных сябраў з «Флумінэнсі» аддзялілася ад гэтага клюбу праз спрэчку ў кіраваньні[6]. Гульцы пастанавілі далучыцца да «Фламэнгу», бо капітан каманды Албэрту Боргерт таксама быў весьляром «Фламэнгу». Акрамя таго, стварэньне іншай спартовай сэкцыі ў «Фламэнгу» было пераважнейшым, чым далучэньне да футбольных супернікаў «Батафогу» або цалкам ангельскага клюбу «Пайсанду». Новыя сябры былі залічаныя да таварыства 8 лістапада 1911 году. Прапанова супраць удзелу клюбу ў футбольных турнірах была высунутая на галасаваньне, але была адхіленая, і ў выніку сябры афіцыйна стварылі новую футбольную сэкцыю клюбу 24 сьнежня 1911 году. Новая каманда трэнавалася на пляжы Расэл і паступова здабывала падтрымку мясцовых жыхароў, якія пільна сачылі за трэнавальнымі матчамі. Першы афіцыйны матч быў зладжаны 3 траўня 1912 году і быў адзначаны буйной перамогай зь лікам 16:2. Першы матч «Фламэнгу» супраць «Флумінэнсі», які паклаў пачатак суперніцтву Фла-Флу, адбыўся 7 ліпеня таго ж году. У тым жа годзе «Фламэнгу» заняў другое месца ў чэмпіянаце штату Рыю-дэ-Жанэйру.

Thumb
Склад каманды ў 1934 годзе.

У 1914 годзе клюб упершыню стаў пераможцам лігі штату, паўтарыўшы вынік праз год. У 1933 годзе каманда выправілася ў свой першы тур па-за межы Бразыліі, згуляўшы матчы ў Мантэвідэо і Буэнас-Айрэсе[7]. 14 траўня таго ж году дружына правяла свой апошні матч у якасьці аматарскай каманды, перамогшы «Рывэр»[8], пасьля чаго клюб набыў прафэсійны статус. Мясцовы рэклямнік Жузэ Бастус Падыльля быў абраны прэзыдэнтам клюбу ў 1934 годзе і працаваў на гэтай пасадзе да 1937 году. За ягоны час клюб значна павялічыў сваю папулярнасьць як у Рыю-дэ-Жанэйру, гэтак і ва ўсёй Бразыліі. У 1937 годзе «Фламэнгу» пагадзіў вугорскага трэнэра Ізыдара Кюршнэра, які ўвёў у Бразылію сыстэму гульні WM ды іншыя эўрапейскія інавацыі, як то трэнаваньні безь мяча і больш абарончы ды кантраляваны стыль гульні. Папулярнасьць «Фламэнгу» між іншым вырасла падчас Другой сусьветнай вайны, калі хаўрусьнікі Бразыліі, ЗША, усталявалі дзьве магутныя антэны ў Натале і Бэлене на поўначы Бразыліі дзеля перахопу варожых радыёсыгналаў[9]. Яны таксама дазволілі жыхарам паўночных і паўночна-ўсходніх рэгіёнаў прымаць радыётрансьляцыі футбольных матчаў. Ключавым гульцом той каманды быў Зызыньню, які лічыцца першым «ідалам» клюбу.

Сэзон 1981 году стаў знакавым у гісторыі «Фламэнгу»[10]. Футбалісты пракрочылі праз паўфінал групавога этапу Кубка Лібэртадорэс, атрымаўшы чатыры перамогі ў чатырох матчах[11]. У фінале яны сустрэліся з чылійскім клюбам «Кабрэлёа», які таксама быў дэбютантам турніру. У першым фінале на Маракане бразыльцы перамаглі зь лікам 2:1 дзякуючы двум галам Зыку. На наступным тыдні на Нацыянальным стадыёне ў Сант’яга госьці зазналі паразу зь лікам 1:0, прапусьціўшы гол з штрафнога ўдару[12][13][13]. Пры роўнай колькасьці галоў трэці матч быў згуляны на нэўтральнай пляцоўцы на стадыёне Сэнтэнарыё ў Мантэвідэо[13]. Зыку правёў два галы ў першым тайме, забясьпечыўшы перамогу ў гульні і тутыл сваёй камандзе.

Remove ads

Дасягненьні

Thumb
Адная з галоўных зорак клюбу ўсіх часоў — Зыку.
1980, 1982, 1983, 1992, 2009, 2019, 2020
  • Кубак Бразыліі: 5
1990, 2006, 2013, 2022, 2024
  • Супэркубак Бразыліі: 3
2020, 2021, 2025
  • Чэмпіён штату Рыю-дэ-Жанэйру: 39
1914, 1915, 1920, 1921, 1925, 1927, 1939, 1942, 1943, 1944,
1953, 1954, 1955, 1963, 1965, 1972, 1974, 1978, 1979 (адмысловы), 1979,
1981, 1986, 1991, 1996, 1999, 2000, 2001, 2004, 2007, 2008,
2009, 2011, 2014, 2017, 2019, 2020, 2021, 2024, 2025
  • Турнір Рыю-Сан-Паўлу: 1
1961
1981, 2019
  • Міжкантынэнтальны кубак: 1
1981
  • Рэкопа Паўднёвай Амэрыкі: 1
2020
  • Кубак Мэркасур: 1
1999
Remove ads

Склад

Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads